17 сакавіка Іран страціць адзін з найважнейшых каналаў, што зьвязваюць краіну з сусьветнай фінансавай сыстэмай, паведамляе агенцтва Bloomberg.
«Для прыняцьця рашэньня неабходна дакладана пераканацца, што Саньнікаў напісаў рашэньне па ўласнай волі».
Ігнаруючы патрабаваньні заканадаўства аб масавых мерапрыемствах, адмову на правядзеньне пікетаў аршанскі гарвыканкам даслаў не за пяць дзён да меркаваных мерапрыемстваў, а за два.
З даведкі вынікае, што такія зьвесткі падало Міністэрства юстыцыі.
16 сакавіка каля амбасады Кітайскай Народнай Рэспублікі адбылася акцыя нацыянал-бальшавікоў супраць эканамічнай экспансіі Кітаю ў Беларусі.
Бандарэнку — 39 гадоў. «Я думаю, што бліжэйшым часам мы знойдзем гэтага жартаўніка, і за такія жарты існуе адказнасьць».
Ці ведаюць людзі ў Беларусі пра галадоўку Каваленкі? Ці выказваюць салідарнасьць зь ім? Што робяць дэмакратычныя актывісты?
Яны патрабуюць тлумачэньняў у праваахоўных органаў і рыхтуюцца зьвяртацца ў суд.
Сяргея Каваленку, які не спыняе галадоўку пратэсту супроць прысуду, могуць пачаць прымусова карміць. Тым часам грамадзкі камітэт «За волю» зьвярнуўся да прэзыдэнта Расеі Дзьмітрыя Мядзьведзева і прэм’ера Ўладзімера Пуціна з заклікам паўплываць на пазыцыю Аляксандра Лукашэнкі адносна Сяргея Каваленкі.
63-гадовы юрыст Мікалаэ Цімофці ў пятніцу абраны прэзыдэнтам Малдовы.
«Гэта было вельмі кароткае тэлефанаваньне, але яно было першым за сем з паловай месяцаў, і я шчасьлівая», — кажа жонка палітыка Марына Адамовіч.
16 сакавіка дыпляматы краінаў Эўразьвязу плянуюць абмеркаваць магчымасьць вяртаньня ў Менск сваіх амбасадараў, паведаміла брусэльскаму выданьню «EUobserver» Мая Качыянчыч, прэсавы сакратар вярхоўнага прадстаўніка ЭЗ па замежных справах і палітыцы бясьпекі Кэтрын Эштан.
Вярхоўны камісар ЭЗ Кэтрын Эштан мяркуе, што амбасадары ЭЗ павінны не пазьней, як у сямідзённы тэрмін, вярнуцца назад у Беларусь.
Фінансавы камітэт Сэнату ЗША адкрыў слуханьні ў пытаньні зьняцьця абмежаваньняў на гандаль з Расеяй, уведзеных яшчэ ў часы Халоднай вайны.
Эўрапейскія палітыкі ды грамадзкія дзеячы заклікаюць беларускія ўлады спыніць сьмяротнае пакараньне ў краіне.
Магчымасьць увядзеньня эканамічных санкцый у дачыненьні да партнэра па Саюзнай дзяржаве занепакоіла Расею.
Апошнія выпадкі абмежаваньня беларускімі ўладамі свабоды перамяшчэньня для апазыцыі і прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасьці выклікалі занепакоенасьць у Брусэлі.
15 сакавіка споўніўся год ад пачатку масавых пратэстаў супраць рэжыму прэзыдэнта Башара Асада ў Сірыі, якія пасьля перарасьлі ва ўзброенае супрацьстаяньне паміж урадавымі сіламі і апазыцыяй.
У сувязі з рашэньнем Аляксандра Лукашэнкі не прымяняць памілаваньне да асуджаных на сьмяротнае пакараньне Дзмітрыя Канавалава і Ўладзіслава Кавалёва ўпаўнаважаны па правах чалавека Нямеччыны Маркус Лёнінг сёньня заявіў:
Аўганскія талібы заявілі аб прыпыненьні свайго ўдзелу ў перамовах са Злучанымі Штатамі аб міры ў Аўганістане, а таксама аб адмове ад якіх-небудзь перамоваў з афіцыйным Кабулам.
Галасаваньне па праекце рэзалюцыі аб сытуацыі ў Беларусі ў Эўрапарлямэнце перанесьлі на наступнае пасяджэньне, якое пройдзе 28–29 сакавіка ў Брусэлі ў рамках так званай міні-сэсіі.
Эўрадэпутат Крыстыян Вігенін з Баўгарыі спадзяецца, што ў бліжэйшыя дні ўлады Беларусі выпусьцяць на волю некаторых палітвязьняў.
Старшыня Эўрапарлямэнту Марцін Шульц зьвярнуўся з заклікам да Аляксандра Лукашэнкі пакінуць Уладзіслава Кавалёва і Дзьмітрыя Канавалава ў жывых.
На думку эўрадэпутата з Баўгарыі Крыстыяна Вігеніна, гэта можа быць вызваленьне палітвязьняў і запрашэньне паслам Эўразьвязу вярнуцца ў Менск.
Першамайскі суд Менску прысудзіў год прэвэнтыўнага нагляду актывісту «Маладога фронту» Ўладзю Яроменку.
15 сакавіка сталі вядомыя новыя імёны прадстаўнікоў дэмакратычнай супольнасьці Беларусі, якіх улады занесьлі ў сьпіс невыязных.
Прыняцьце ў Эўрапарлямэнце рэзалюцыі па Беларусі адкладзена ў сувязі з адмовай А.Лукашэнкі памілаваць Дзьмітрыя Канавалава і Ўладзіслава Кавалёва.
У Эўрапарлямэнце адбылося папярэдняе абмеркаваньне сытуацыі ў Беларусі ў сувязі з намерам прыняць сёньня рэзалюцыю з заклікам перанесьці чэмпіянат сьвету па хакеі 2014 году зь Беларусі ў іншую краіну.
"У чэрвені набудуць моц зьмены у Закон аб уезьдзе і выезьдзе, і забарону на выезд можна будзе прымяняць на падставе таго, што асоба знаходзіцца ў прафіляктычным сьпісе КДБ". На вашы пытаньні адказаў старшыня Беларускага Хэльсынскага камітэту Алег Гулак.
У турме на вуліцы Валадарскага ў Менску Лідзія Каваленка сустрэлася са сваім сынам палітвязьнем Сяргеем Каваленкам, які ад 19 сьнежня трымае галадоўку пратэсту.
Былы палкоўнік вайсковага спэцназу Ўладзімер Барадач пракамэнтаваў адмову Аляксандра Лукашэнкі памілаваць Дзьмітрыя Канавалава і Ўладзіслава Кавалёва.
Беларуская асацыяцыя журналістаў адзначае няўхільнае пагаршэньне сытуацыі са свабодай слова і іншымі грамадзка-палітычнымі правамі ў краіне.
Чаму да Кавалёва не дапускаюць адваката? Ці маглі ўжо выканаць прысуд? Падрабязнасьці і камэнтары — пазьней на сайце і ў эфіры Радыё Свабода.
Радыё Cвабода атрымала праект рэзалюцыі Эўрапарлямэнту, у якім утрымліваецца заклік да Міжнароднай фэдэрацыі хакею перагледзець сваё рашэньне правесьці чэмпіянат сьвету 2014 году ў Беларусі.
15 сакавіка Андрэй Бандарэнка быў зьняты ў Берасьці зь цягніка, які накіроўваўся ў Варшаву.
Фэдэральны міністар Нямеччыны, дэпутат Бундэстагу Рональд Пофала, зьвярнуўся да кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі з патрабаваньнем перагледзець рашэньне Міністэрства юстыцыі аб нерэгістрацыі партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя».
Вядомая праваабаронца Людміла Гразнова прысутнічала на большасьці пасяджэньняў працэсу над Дзьмітрыем Канавалавым і Ўладзіславам Кавалёвым, які праходзіў восеньню мінулага году ў Палацы правасудзьдзя. Яна гэтак пракамэнтавала для «Свабоды» адмову Аляксандра Лукашэнкі ў памілаваньні Канавалава і Кавалёва:
Сёньня старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Жана Літвіна зьбіралася вылецець у Варшаву.
Расея разгледзіць магчымасьць даць дазвол войскам НАТО на выкарыстаньне авіябазы ў горадзе Ўльянаўск, на ўзьбярэжжы ракі Волга. Пра гэта заявіў сёньня міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў.
Пра сваю турэмную галадоўку, пра розьніцу парадкаў пры Брэжневе і пры Лукашэнку, а таксама пра тое, як ратаваць Каваленку, вядомы савецкі дысыдэнт Сяргей Кавалёў распавёў нашай радыёстанцыі.
Лукашэнка адмовіўся памілаваць Канавалава і Кавалёва. Гэта інфармацыя прагучала прыканцы праграмы «Панарама» першага беларускага тэлеканалу.
«Аспрэчваць гэтыя дзеяньні ўладаў у судзе, адстойваць сваё права на выезд з уласнай краіны, гарантаванае Канстытуцыяй і законам».
Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла зьвярнулася да апостальскага нунцыя ў Беларусі Клаўдзіа Гуджэроці.
Калі супрацоўнікі ДАІ спынілі яго машыну, у ёй знаходзіліся Алена Каваленка зь сямімесячнай дачкой і яшчэ трое віцебскіх актывістаў.
Лідзія Каваленка паведаміла «Свабодзе», што пойдзе ў ізалятар на сустрэчу з сынам 15 сакавіка, ад самай раніцы.
Расейскі праваабаронца зьвярнуўся да кіраўніцтва сваёй краіны ў справе беларускага палітвязьня.
Старшыня БХК Алег Гулак атрымаў даведку ад міграцыйнай службы, што ён мае часовую забарону на выезд за мяжу.
Аляксандар Радзькоў распаўсюдзіў службовы цыркуляр, якім абавязаў не дапускаць «прымусовай беларусіфікацыі». Чыноўнікі гатовыя выконваць загад.
Беларусь не палічыла мэтазгодным уніфікаваць сваё заканадаўства ў сфэры доступу да інфармацыі з заканадаўствам Расейскай Фэдэрацыі.
«Свабода» паспрабавала даведацца ў чальцоў Камісіі па пытаньнях памілаваньня падрабязнасьці паседжаньня, якое нібыта адбылося днямі.
Загрузіць яшчэ