Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Tut.by: Прашэньне Саньнікава «старанна правяраецца»


Андрэй Саньнікаў
Андрэй Саньнікаў
Інфармацыйны партал tut.by паведаміў, што факты па справе былога кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі Андрэя Саньнікава ўсё яшчэ правяраюцца:

«Крыніца, блізкая да кіраўніцтва краіны, паведаміла, што такі працяглы разгляд пытаньня можна патлумачыць неабходнасьцю пільнай праверкі заяваў, якія гучалі ў мэдыях, пра тое, што нібыта прашэньне аб памілаваньні было напісанае пад узьдзеяньнем катаваньняў. «Для прыняцьця рашэньня неабходна дакладана пераканацца, што Саньнікаў напісаў рашэньне па ўласнай волі».

Аляксандар Атрошчанкаў
Аляксандар Атрошчанкаў
Прэсавы сакратар Андрэя Саньнікава падчас выбарчай прэзыдэнцкай кампаніі Аляксандар Атрошчанкаў сказаў «Свабодзе», што пры жаданьні гэта высьветліць можна вельмі хутка:

«Гэта вельмі нахабная і цынічная хлусьня. Мы бачылі, як у нашай краіне ўсё робіцца. Бо для таго, каб пасадзіць альбо вызваліць чалавека, ня трэба ўлічваць законныя працэдуры. У нас людзей проста саджаюць і выпускаюць. Таму і ўжываюць такія хлусьлівыя, цынічныя, абразьлівыя адгаворкі.

Я думаю, што людзі, якія вырашаюць пытаньне аб вызваленьні Саньнікава, а гэта менавіта адзін чалавек, ён абсалютна добра ведае, чаму і ў якіх умовах Саньнікаў быў вымушаны падпісаць нейкія паперкі. Гэта — проста працяг зьдзекаў з палітзьняволеных і іх сваякоў».

Андрэй Саньнікаў быў асуджаны на пяць гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму за арганізацыю беспарадкаў 19 сьнежня 2010 году. Паводле ягонай жонкі Ірыны Халіп, прашэньне аб памілаваньні было напісана яшчэ 20 лістапада 2011 году пад узьдзеяньнем катаваньняў. У МУС цьвердзяць, што Саньнікаў напісаў прашэньне 23 сьнежня, і 23 студзеня 2012 году яго перадалі ў аддзел па пытаньнях грамадзянства і памілаваньня Адміністрацыі прэзыдэнта.

Дагэтуль не прынятае рашэньне і па аналягічнай справе паплечніка Саньнікава Зьмітра Бандарэнкі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG