Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уладзімеру Яроменку далі год прэвэнтыўнага нагляду

абноўлена

Уладзімер Яроменак
Уладзімер Яроменак

Першамайскі суд Менску прысудзіў год прэвэнтыўнага нагляду актывісту «Маладога фронту» Ўладзю Яроменку.

Першамайскі суд Менску прысудзіў год прэвэнтыўнага нагляду актывісту «Маладога фронту» Ўладзю Яроменку. Цягам году актывіст мусіць з 21 да 6 раніцы быць у хаце, адзначацца 4 разы на месяц у міліцыі і прасіць дазволу, каб зьезьдзіць у іншую мясцовасьць.

Вось як пракамэнтавала рашэньне суду праваабаронца «Вясны» Наста Лойка, якая прыйшла ў Першамайскі суд, каб назіраць за разборам справы Уладзя Яроменкі:

«Судзьдзя Сяргей Бандарэнка прыняў рашэньне, што Ўладзімера Яроменка ёсьць неабходнасьць паставіць на прэвэнтыўны нагляд у сувязі з тым, што ён неаднаразова зьдзяйсьняў адміністрацыйныя парушэньні. Гэта дастаткова суровае рашэньне, бо судзьдзя мог абмежавацца і 6 месяцамі нагляду, ці ўвогуле без яго абысьціся. Фактычна гэта проста працяг палітыкі нагляду за актывістамі і намаганьняў па спыненьні іх актыўнасьці як мага больш».

У суд Уладзя Яроменка прыводзілі ў кайданках, хаця ён лічыцца толькі адміністрацыйна арыштаваным. Пасьля паседжаньня актывіста вывелі з кабінэту судзьдзі Сяргея Бандарэнкі таксама ў кайданках. Міліцыянты адмовіліся перадаць Яроменку харчы.

У траўні 2011 году Ўладзь Яроменак быў асуджаны на 3 гады зьняволеньня за падзеі 19 сьнежня 2010 году і памілаваны Аляксандрам Лукашэнкам праз 3 месяцы. З таго часу актывіста 4 разы каралі адміністрацыйнымі арыштамі. Цяпер ён адбывае адміністрацыйны арышт за ўдзел у акцыі салідарнасьці зь Сяргеем Каваленкам у Віцебску.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG