Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямецкі міністар патрабуе зарэгістраваць БХД


Рональд Пофала
Рональд Пофала

Фэдэральны міністар Нямеччыны, дэпутат Бундэстагу Рональд Пофала, зьвярнуўся да кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі з патрабаваньнем перагледзець рашэньне Міністэрства юстыцыі аб нерэгістрацыі партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя».

Пра гэта ён паведаміў у сваім лісьце да сустаршыняў БХД Паўла Севярынца, Віталя Рымашэўскага і Георгія Дзьмітрука, паведамляе сайт БХД.

Апроч таго, ён папрасіў аб падтрымцы БХД генэральнага сакратара ХДС Германа Гроэ. «Факты адмовы ў рэгістрацыі і спробаў запалохваньня цэлага шэрагу асобаў, якія падпісалі заяву пра рэгістрацыю партыі, зьяўляюцца чарговым пацьверджаньнем рэпрэсіўнай палітыкі кіраўніцтва беларускай дзяржавы. У дадзенай сытуацыі хачу вас запэўніць у нашай салідарнасьці», — адзначыў ён.

«Вам асабіста перадаю сардэчныя вітаньні і глыбокую павагу у сувязі з тым, што вы, нягледзячы на высокі рэпрэсіўны ціск, працягваеце мужна адстойваць свабоду і хрысьціянска-дэмакратычныя каштоўнасьці. У вашай важнай працы жадаю вам вытрымкі, высокага узроўню падтрымкі і посьпехаў», — піша Рональд Пофала.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG