Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парсюкевічу пагражае штраф за «непрышпіленую» Алену Каваленку


Калі супрацоўнікі ДАІ спынілі яго машыну, у ёй знаходзіліся Алена Каваленка зь сямімесячнай дачкой і яшчэ трое віцебскіх актывістаў.

На думку Сяргея Парсюкевіча, праверка ДАІ была толькі нагодай, каб усіх даставіць у Першамайскі РАУС:

«Спачатку супрацоўнікі ДАІ сказалі, што ў мяне пратэрмінаваная аптэчка. Але гэта ня спраўдзілася. Потым яны заявілі, што пасажыры на заднім сядзеньні ехалі, не прышпіліўшыся. Гэта таксама няпраўда, бо я добра памятаю, у якой краіне мы жывем, таму ўсім сказаў прышпіліцца. Атрымліваецца, што з боку ДАІ ёсьць адзін сьведка майго парушэньня, а з нашага боку чатыры чалавекі пісьмова пацьвердзілі, што прышпіляліся, як мае быць. Тым ня менш 20 сакавіка я мушу зьявіцца ў ДАІ, дзе будуць разьбіраць складзены на мяне пратакол. Штраф, прадугледжаны за тое, што пасажыры ехалі непрышпіленыя — ад 2-х да 5-ці базавых велічыняў».

Сяргей Парсюкевіч апавёў таксама, што ў межах распачатай адміністрацыйнай справы міліцыянты Першамайскага РАУС правялі агляд ягонай машыны:

«Добраахвотна я гэтага рабіць не дазволіў, і супрацоўнікам міліцыі давялося браць санкцыю ў пракуратуры. Нічога падазронага ў мяне не знайшлі. І нічога не забралі. Хоць, верагодна, і спадзяваліся».

Актывіст кампаніі «Гавары праўду» Сяргей Парсюкевіч не выключае, што сёньняшняе затрыманьне неяк зьвязанае з падзеямі 10 сакавіка, калі Алена Каваленка разам зь дзецьмі стаяла ў пікеце за вызваленьне мужа. У гэтай акцыі ўзялі ўдзел і некалькі віцебскіх актывістаў, у тым ліку спадар Парсюкевіч.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG