Грузія адмяніла візавы рэжым з Расеяй. Цяпер расейскія грамадзяне змогуць бесьперашкодна ўяжджаць у Грузію і знаходзіцца на яе тэрыторыі на працягу 90 дзён.
Якое фінансаваньне атрымліваюць у Беларусі разнастайныя спэцслужбы, на што грошай у розныя гады выдаткоўваецца болей, а на што меней, дасьледаваў наш карэспандэнт.
Канфлікт паміж афіцыйным Менскам і Эўразьвязам камэнтуе старшыня КХП-БНФ Зянон Пазьняк.
Расейская апазыцыя занепакоеная заявамі Ўладзімера Пуціна аб рыхтаваных апазыцыянэрамі правакацыях пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 4 сакавіка.
У якасьці адэкватнага адказу Эўразьвязу на сытуацыю прапануецца свабода перамяшчэньня.
Дэпутатка Бундэстагу скрытыкавала Расею за падтрымку беларускага рэжыму.
Паўночная Карэя гатовая прыпыніць работы для ўзбагачэньня ўрану і ўвесьці мараторыюм на ядзерныя выпрабаваньні і выпрабаваньні ракет далёкага радыюсу дзеяньня.
На знак пратэсту супраць дзеяньняў уладаў Беларусі расейскі спартовы сайт адмовіўся асьвятляць хаду чэмпіянату сьвету ў фігурным катаньні сярод юніёраў у Менску.
Былы прэм’ер-міністар Польшчы, а цяпер лідэр найбольшай апазыцыйнай фракцыі ў Сэйме «Права і справядлівасьць» выступіў за ўвядзеньне супраць Беларусі «яшчэ больш вострых санкцыяў».
Сьвяты Пасад працягвае дамагацца пагадненьня аб супрацоўніцтве зь Беларуссю. Пра гэта паведамляе Радыё Ватыкан са спасылкай на Апостальскага нунцыя ў Менску.
У Эўразьвязе ня пойдуць на ўвядзеньне рэальных эканамічных санкцый у дачыненьні да Беларусі, перакананая віцэ-сьпікер Рады Фэдэрацыі Расеі Сьвятлана Арлова.
Прэм’ер-міністар Польшчы Дональд Туск, камэнтуючы сытуацыю вакол практычна выдаленьня польскага амбасадара ды прадстаўніцы Эўразьвязу ў Менску зь Беларусі, зьвярнуўся да беларусаў на іхнай роднай мове са словамі падтрымкі.
У плянах беларускіх парлямэнтароў няма сумесных мерапрыемстваў з рабочай групай па Беларусі Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ. Пра гэта сёньня заявіў намесьнік старшыні Палаты прадстаўнікоў Віктар Гумінскі, адказваючы на пытаньне «Свабоды».
На думку аглядальніка Радыё Свабода Вадзіма Дубнова, цяперашні канфлікт разьвіваецца ня так, як тыя шматлікія канфлікты, якія і раней былі ў адносінах Беларусі з Захадам.
У МЗС Польшчы адбываецца тэрміновая нарада, на якую намесьніца міністра замежных справаў Катаржына Пэлчыньска-Налэнч запрасіла амбасадараў краінаў Эўразьвязу, якія працуюць у Польшчы.
Улады разглядаюць магчымасьць абмежаваць выезд з краіны асобам, якія наўпрост заклікалі ўвесьці санкцыі супраць Беларусі. Пра гэта TUT.BY паведаміла крыніца, блізкая да кіраўніцтва краіны. МУС Беларусі абвяргае гэтую інфармацыю.
Расейскі прэм’ер Уладзімір Пуцін выказаў спадзяваньне на нармалізацыю адносінаў паміж Эўразьвязам і Беларусьсю. «Але гэта ніяк не паўплывае на хаду нашых інтэграцыйных працэсаў», дадаў ён.
Палітык Вінцук Вячорка назваў рэакцыю афіцыйнага Менску неадэкватнай.
Міністар замежных спраў Вялікай Брытаніі Ўільям Хэйг заявіў, што расчараваны рашэньнем Беларусі выслаць паслоў Польшчы і ЭЗ у адказ на новыя санкцыі ЭЗ.
Разам з унясеньнем новых прозьвішчаў у чорны сьпіс Эўразьвяз таксама ўдакладняе «заслугі» судзьдзяў і напісаньне іх прозьвішчаў.
Шэф-рэдактар «Народнай волі» Сьвятлана Калінкіна ня бачыць у дзеяньнях афіцыйнага Менску ніякай дыпляматыі. А толькі эмоцыі, гістэрыку і ніякай лёгікі.
Чаго хоча дасягнуць беларускае кіраўніцтва, абвастраючы сытуацыю? Як выглядае расейскі чыньнік у гэтым канфлікце?
Рашэньне Беларусі адклікаць на кансультацыі свайго прадстаўніка ў ЭЗ і амбасадара ў Польшчы — гэта чарговы крок у напрамку палітычнага ізаляцыянізму, лічыць прэм’ер-міністар Латвіі Валдзіс Дамброўскіс.
Камэнтуючы дыпляматычны крызіс з Эўразьвязам, былы старшыня Вярхоўнага Савету Беларусі Станіслаў Шушкевіч выказаў перакананьне, што сэнс у санкцыях ёсьць і гэта ўрэшце дасьць вынік.
«МЗС Чэхіі будзе кіравацца рэкамэндацыямі з Брусэлю, заявіў прэсавы сакратар міністэрства Віт Коларж, — Таму чэскі амбасадар бліжэйшым часам пакіне Менск.»
«Дыпляматычны армрэстлінг паміж Эўразьвязам і Беларусьсю» — пад такім загалоўкам выйшаў артыкул у францускай Le Monde.
Намесьнік старшыні праваабарончага цэнтру «Вясна» Валянцін Стэфановіч заявіў, што ўсю адказнасьць за дыпляматычны крызіс і за ізаляцыю Беларусі нясе афіцыйны Менск і непасрэдна Аляксандар Лукашэнка.
Былы кандыдат у прэзыдэнты, намесьнік старшыні Партыі БНФ Рыгор Кастусёў заявіў, што ад’езд паслоў Эўразьвязу ў яго як у грамадзяніна Беларусі выклікае хваляваньне.
Камэнтуючы дыпляматычны крызіс паміж ЭЗ і Беларусьсю, старшыня партыі «Справядлівы сьвет» Сяргей Калякін заявіў, што Аляксандра Лукашэнку мог скарыстаць расейскі бок у перадвыбарчай барацьбе.
Пасол Лешак Шарэпка выедзе зь Беларусі 29 лютага, найбліжэйшым часам, паведаміў «Свабодзе» прэсавы сакратар пасольства Польшчы ў Менску Павал Марчук.
«Вайна Лукашэнкі», «Лукашэнка палохае», — артыкулы з такімі загалоўкамі зьмяшчаюць 29 лютага на першых старонках польскія газэты.
Старшыня АГП Анатоль Лябедзька пракамэнтаваў дыпляматычны крызіс ЭЗ-Беларусь.
У прадстаўніцтве Эўразьвязу пацьвердзілі, што Майра Мора пакінула Менск. Зьехаў і польскі пасол Лешак Шарэпка.
Прэсавы сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных заявіў «Свабодзе», што рашэньне адклікаць беларускіх амбасадараў з краін Эўразьвязу для кансультацыяў пакуль не прынятае. Але ён не выключыў такой магчымасьці.
Вашынгтон падтрымлівае патрабаваньні краінаў ЭЗ спыніць палітыку ціску на іншадумцаў у Беларусі, заявіў Дзярждэпартамэнт ЗША.
29 лютага Official Journal of the European Union апублікаваў «чорны сьпіс» беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у краіны ЭЗ і чые актывы павінны быць замарожаныя. ДАДАЮЦЦА КАМЭНТАРЫ
«Краіны Эўрапейскага зьвязу на знак салідарнасьці адклічуць сваіх амбасадараў зь Беларусі», — заявіла кіраўніца эўрапейскай дыпляматыі Кэтрын Эштан. Усе краіны Эўразьвязу таксама выклічуць беларускіх амбасадараў у свае міністэрствы замежных справаў.
Міністар замежных справаў Швэцыі Карл Більт лічыць, што Лукашэнка спальвае масты. Пра гэта Більт заявіў у аўторак у Брусэлі.
Міністар замежных справаў Нямеччыны Гіда Вэстэрвэле заявіў у Брусэлі, што Бэрлін адклікаў у аўторак свайго амбасадара зь Менску.
Паводле польскага эўрадэпутата, Эўрапарлямэнт рыхтуе рэзалюцыю з заклікам да байкоту Чэмпіянату сьвету па хакеі 2014 году ў Менску.
Марцін Шульц: «Замест абраньня прагрэсуючай самаізаляцыі, Менск мусіў бы зрабіць правільны выбар для свайго народу і адкрыць шлях да дэмакратыі».
Марцін Басацкі склікаў спэцыяльны брыфінг з нагоды патрабаваньня Менску, каб Беларусь пакінулі пасол Польшчы і прадстаўнік Эразьвязу.
Дыпляматычныя крыніцы ў Брусэлі зазначаюць, што Эўразьвяз разглядае магчымасьць адкліканьня ўсіх амбасдараў зь Беларусі на кансультацыі.
Кіраўнік камісіі польскага Сэйму па замежных справах Гжэгаж Схэтына заявіў, што разьлічвае на салідарнасьць з боку ўсяго Эўразьвязу.
Рашэньне беларускага МЗС камэнтуе нямецкі палітоляг Марцін Шон: "У нейкі момант адзін павінен зрабіць нечаканы крок, каб спыніць эскаляцыю".
Кіраўніца дыпляматыі Эўразьвязу Кэтрын Эштан яшчэ сёньня скліча тэрміновае паседжаньне прадстаўнікоў краін-сябраў у Брусэлі ў сувязі з рашэньнем Менску, які патрабуе ад’езду зь Беларусі пасла Польшчы і прадстаўніка Эўрапейскага Зьвязу.
Пра гэта напярэдадні чэмпіянату сьвету ў нямецкім Рупольдынгу заявіў трэнэр беларускай жаночай зборнай Кляўс Зыбэрт.
Рашэньне міністраў замежных справаў краін Эўрапейскага Зьвязу мае пацьвердзіць пры канцы тыдня саміт Эўразьвязу — гэта адчыніць шлях да пачатку перамоваў аб далучэньні Сэрбіі да аб'яднанай Эўропы.
Прэм’ер-міністар Польшчы Дональд Туск даведаўся пра адказ афіцыйнага Менску на эўрапейскія санкцыі ў часе сваёй прэсавай канфэрэнцыі.
Пра гэта паведаміў у Твітэры міністар замежных справаў Радаслаў Сікорскі.
Загрузіць яшчэ