Прэзыдэнт Сірыі Башар Асад прызначыў на 26 лютага рэфэрэндум па новай канстытуцыі краіны, – паведаміла сёньня сырыйскае дзяржаўнае тэлебачаньне.
Тры гадзіны вялі прафіляктычную гутарку з кіраўніком Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандрам Ярашуком у Генэральнай пракуратуры.
Паводле Цэнтру інфармацыі і грамадзкіх сувязяў КДБ Беларусі, у 2011 годзе была спынена дзейнасьць 23 агентаў і супрацоўнікаў замежных спэцслужбаў.
У ноч на 15 лютага невядомыя размалявалі сьцены штаб-кватэры партыі БНФ, што месьціцца на вуліцы Чарнышэўскага, 3.
Адвакат Андрэй Варвашэвіч ня змог сустрэцца са сваім падабаронным у калёніі «Віцьба-3»
За апошнія месяцы часьцейшымі сталі працоўныя канфлікты ў розных рэгіёнах краіны. Рабочыя розных прадпрыемстваў ладзяць папераджальныя страйкі, выступаюць супраць пагаршэньня ўмоваў працы ці супраць звальненьня сваіх калегаў.
Міністэрства юстыцыі адмовіла ў дзяржаўнай рэгістрацыі партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя».
Кандыдат у прэзыдэнты Расеі Сяргей Міронаў у інтэрвію Telegraf.by раскрывае сваё бачаньне беларуска-расейскіх дачыненьняў у выпадку яго абраньня прэзыдэнтам.
Былы лідэр Паўночнай Карэі Кім Чэн Ір, які памёр летась у сьнежні, пасьмяротна ўганараванны званьнем «генэралісімус рэспублікі».
Ізраіль «вельмі стрымана ставіцца» да праблемаў з дэмакратыяй і правамі чалавека ў Беларусі і не ініцыюе такіх пытаньняў. Пра гэта заявіў новы амбасадар Ізраілю ў Беларусі Ёсіф Шагал.
Міхаіл Гарбачоў у інтэрвію Радыё Свабода ацаніў палітычную сытуацыю ў Расеі напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў, пэрспэктывы Пуціна і яго апанэнтаў.
Госьць «Свабоды» — старшыня Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ Зянон Пазьняк.
Іслямабад пацьвердзіў паведамленьні пра тое, што дазволіў на некаторы час аднавіць пастаўкі грузаў замежным вайскоўцам ў Аўганістане праз тэрыторыю Пакістану.
Камісія парлямэнту Аўстрыі па расьсьледаваньні карупцыі вярнулася да справы былога віцэ-канцлера Губэрта Горбаха.
Тэма беларуска-расейскіх адносінаў не знаходзіцца ў цэнтры цяперашняй расейскай выбарчай кампаніі і палітычнай барацьбы. Тым ня менш многія расейскія палітыкі не абыходзяць сваёй увагай гэтую тэму.
«Рукі беларускіх уладаў будуць у крыві, калі ён памрэ», сказаў Марцін Шульц пра актывіста партыі КХП-БНФ Сяргея Каваленку, які трымае галадоўку.
Кітай паабяцаў Эўразьвязу дапамагчы ў вырашэньні пазыковага крызісу. Такая заява была зробленая па выніках сёньняшняй сустрэчы ў Пэкіне высокапастаўленых прадстаўнікоў Кітаю і ЭЗ.
Прадстаўнікі рыэлтарскіх кантораў неафіцыйна пацьвярджаюць, што былы кіргіскі лідэр Курманбек Бакіеў купіў за 2 мільёны даляраў элітны катэдж у Раўбічах пад Менскам, аднак падрабязнасьці зьдзелкі падаваць баяцца — непакояцца, што гэта нэгатыўна адаб’ецца на бізнэсе.
Сястра былога кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Саньнікава, Ірына Багданава, выступіць на зімовым паседжаньні Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ, якое адбудзецца ў Вене 23-24 лютага.
Экс-прэм'ер Украіны Юлія Цімашэнка, якая знаходзіцца ў зьняволеньні, адмовілася ад мэдабсьледаваньня камісіяй замежных і ўкраінскіх лекараў, якія прыбылі ў калёнію.
Кіраўнік ведамства ААН па правах чалавека Наві Пілэй на пасяджэньні Генэральнай Асамблеі ААН абвінаваціла ўлады Сырыі ў злачынствах супраць чалавечнасьці і заявіла, што кіраўнікі сырыйскага рэжыму павінны паўстаць перад судом.
КДБ Беларусі лічыць сваім галоўным прыярытэтам на 2012 год забесьпячэньне бясьпекі і свабоды волевыяўленьня беларускіх грамадзян на маючых адбыцца парлямэнцкіх выбарах і абарону канстытуцыйнага ладу. <b>Дадаюцца камэнтары</b>
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка заявіў пра сур’ёзныя зьмены ў зьнешнепалітычных і зьнешнеэканамічных пазыцыях дзяржавы, што наўпрост уплывае на сытуацыю ўнутры краіны.
Нягледзячы на велізарны дэфіцыт бюджэту, прэзыдэнт адмахнуўся ад заклікаў скараціць дзяржаўныя выдаткі і прапанаваў, наадварот, павысіць выдаткі да рэкорднага ўзроўню.
Міністар унутраных справаў Індыі П. Чыдамбарам назваў «тэрарыстычнай атакай» выбух бомбы пад аўтамашынай ізраільскага дыплямата ў Нью-Дэлі 13 лютага.
Віцэ-прэм’ер Беларусі Сяргей Румас накіраваў старшыні калегіі Эўразійскай эканамічнай камісіі Віктару Хрысьценку ліст з просьбай выпрацаваць кансалідаваную пазыцыю сяброў адзінай эканамічнай прасторы па пытаньні санкцыяў адносна афіцыйнага Менску з боку Эўразьвязу і ЗША.
Галоўны рэдактар радыёстанцыі «Эхо Москвы» Венядзіктаў паведаміў , што кіраўніцтва холдынгу «Газпром-Медиа», у які ўваходзіць радыёстанцыя, запатрабавала датэрміновай адстаўкі Рады дырэктараў «Эха Москвы».
14 лютага кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка возьме ўдзел у пасяджэньні калегіі КДБ.
Сьледам за Беларусьсю Іран вырашыў перакрыць доступ да міжнароднага Інтэрнэту, паведамляе Washington Post.
Прэм'ер-міністар Пакістану Юсуф Раза Гілані, які паўстаў сёньня перад Вярхоўным судом, адрынуў высунутыя супраць яго абвінавачаньні ў непавазе да суду.
Прэм'ер-міністар Ізраілю Бэн'ямін Нэтан'ягу абвінаваціў Іран у арганізацыі тэрактаў супраць ізраільскіх дыпляматаў у Індыі і Грузіі.
У часе справаздачы старшыні Канстытуцыйнага суду Пятра Міклашэвіча Аляксандру Лукашэнку чыноўнік закрануў нечаканую праблему.
Калегія Менскага гарадзкога суда па грамадзянскіх справах адхіліла скаргу Валянціна Стэфановіча на пастанову Партызанскага суду Менску.
Жонка беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага наведала Парыж. З гэтай нагоды зьявіўся артыкул у францускай Le Monde.
Актывісты незалежнага прафсаюзу на прадпрыемстве «Граніт» у Мікашэвічах падалі заяву на імя выканаўцы абавязкаў гендырэктара з патрабаваньнем выдзеліць памяшканьне для юрыдычнага адрасу.
Лібійцы атрымліваюць мэдычныя паслугі на платнай аснове і што плаціць за сваіх грамадзянаў амбасада Лібіі.
Сёньня кіраўнік Беларусі сваім указам зацьвердзіў беларуска-расейскае пагадненьне аб стварэньні Адзінай рэгіянальнай сыстэмы супрацьпаветранай абароны (АРС СПА).
На мінулым тыдні Лукашэнка паведаміў, што Расея пагадзілася даць Беларусі сродкі для павелічэньня заробкаў вайскоўцам.
Ня менш за тры тысячы назіральнікаў плянуе задзейнічаць падчас восеньскіх выбараў у Палату прадстаўнікоў кампанія «За справядлівыя выбары».
У Эўрапейскім парлямэнце вернуцца да беларускага пытаньня на гэтым тыдні.
Дзяржаўнае беларускае тэлебачаньне ў нядзелю заявіла, што польскае МЗС нібыта плаціла грошы беларускай апазыцыі для арганізацыі падзей на плошчы Незалежнасьці 19 сьнежня 2010 году ў Менску.
Ліга арабскіх дзяржаў заклікала ААН накіраваць міратворцаў у Сырыю, каб спыніць праліцьцё крыві, якое працягваецца ў гэтай краіне ўжо 11 месяцаў.
Кіраўнік ураду Пакістана Юсуф Раза Гілані сёньня паўстане перад Вярхоўным судом краіны па абвінавачваньні ў непавазе да суду. Абвінавачваньне было вылучанае ў сувязі з адмовай прэм’ера аднавіць карупцыйныя справы супраць прэзыдэнта Асіфа Алі Зардары.
Скарачаць ці пашыраць візавыя санкцыі Эўразьвязу — што лепш? Які эфэкт маюць санкцыі? Па гэтых тэмах у «Праскім акцэнце» вядуць спрэчку галоўны рэдактар інтэрнэт-часопісу «Новая Эўропа» Аляксандар Адамянц, экспэрт Беларускага цэнтру эўрапейскіх дасьледаваньняў Павал Вусаў, журналіст Канстанцін Міхееў і экспэрт Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў Дзяніс Мельянцоў.
Прэсавы сакратар польскага МЗС Марцін Басацкі пракамэнтаваў «Свабодзе» абвінавачваньні, якія прагучалі на тэлеканале «Беларусь-1» на адрас Польшчы.
Дзейны кіраўнік Туркменістану Гурбангулы Бердымухамедаў перамагае на выбарах прэзыдэнта краіны, якія адбыліся ўчора.
Ліга арабскіх дзяржаў заклікала ўвесьці ў Сырыю сумесны міратворчы кантынгент ААН і арабскіх краін, каб пакласьці канец канфліктў у краіне, які доўжыцца ўжо 11 месяцаў.
Кіраўнік «Аль-Каіды» Айман аз-Завагіры падтрымаў антыўрадавыя выступы ў Сырыі. У відэазвароце, разьмешчаным у суботу на адным з ісламісцкіх сайтаў, ён абвінаваціў рэжым сырыйскага прэзыдэнта Башара Асада ў антыісламскай накіраванасьці і злачынствах супраць уласнага народу.
Загрузіць яшчэ