Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: дынаміка стасункаў з Захадам уплывае на сытуацыю ў Беларусі

абноўлена

Аляксандар Лукашэнка
Аляксандар Лукашэнка

Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка заявіў пра сур’ёзныя зьмены ў зьнешнепалітычных і зьнешнеэканамічных пазыцыях дзяржавы, што наўпрост уплывае на сытуацыю ўнутры краіны.

«Пэўная дынаміка — ня новая для чэкістаў, кіраўніцтва краіны — у нас адбываецца ў стасунках з Захадам, ЗША, іншымі дзяржавамі. Гэта ня можа не ўплываць на сытуацыю ўнутры нашай краіны, і гэта ня можа не ўваходзіць у кампэтэнцыю галоўнай спэцслужбы нашай дзяржавы», — заявіў Лукашэнка, выступаючы 14 лютага на калегіі Камітэту дзяржбясьпекі Беларусі.

«Зьмены ў краіне адбыліся сур’ёзныя, у сувязі са зьнешнепалітычнымі, зьнешнеэканамічнымі пазыцыямі нашай дзяржавы. Мы сталі членамі адзінай эканамічнай прасторы, вы ведаеце і недахопы, і тое станоўчае, што адбылося ў сувязі з гэтым. Мы — сябры АДКБ. І там, не без настойлівага ўплыву Беларусі, адбываюцца вельмі сур’ёзныя зьмены ў гэтым ваенна-палітычным блёку».

Лукашэнка заявіў, што хоча разабрацца, «чым жыве галоўная спэцслужба краіны», перадае Інтэрфакс.

«У 2012 годзе дзейнасьць па абароне канстытуцыйнага ладу Беларусі, недапушчэньні навязваньня звонку рэспубліцы палітычнага курсу, які не адпавядае яе нацыянальным інтарэсам, застаецца нашым галоўным прыярытэтам», — адзначаецца ў матэрыялах, падрыхтаваных да калегіі КДБ.

КДБ Беларусі ў 2011 годзе выявіў і спыніў дзейнасьць 23-х супрацоўнікаў і агентаў замежных спэцслужбаў, ім выкрытыя 33 вэрбавальныя падыходы да беларускіх грамадзянаў з боку замежных выведак, паведамілі Інтэрфаксу ў Цэнтры інфармацыі і грамадзкіх сувязяў КДБ.

КДБ Беларусі лічыць, што яму ўдалося разам зь іншымі дзяржаўнымі структурамі «не дапусьціць спаўзаньня краіны ў зону палітычнага і эканамічнага хаосу».

Сярод найбольш нэгатыўных фактараў разьвіцьця сытуацыі ў мінулым годзе, на думку КДБ, было «грубае ўмяшаньне звонку ва ўнутраныя справы Беларусі, ціск на ўладу». Беларускі КДБ таксама адзначае «актывізацыю спробаў лідэраў радыкальных палітызаваных груповак інсьпіраваць масавыя пратэстныя выступы грамадзян і разгайдаць сытуацыю, у тым ліку праз сацыяльныя сеткі».

Таксама ў КДБ адзначылі «беспрэцэдэнтную кампрамэтацыю органаў кіраваньня дзяржавай, у першую чаргу — інстытутаў прэзыдэнта, КДБ і МУС, а таксама імкненьне „пятай калёны“ паразытаваць на часовых цяжкасьцях у сацыяльна-эканамічнай сфэры, раздуць хвалю крызіснай гістэрыі».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG