Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пакістан: заступніцтва за прэзыдэнта можа абярнуцца прэм'еру турмой


Юсуф Раза Гілані
Юсуф Раза Гілані

Прэм'ер-міністар Пакістану Юсуф Раза Гілані, які паўстаў сёньня перад Вярхоўным судом, адрынуў высунутыя супраць яго абвінавачаньні ў непавазе да суду.

Суд абавязаў пракуратуру падрыхтаваць матэрыялы абвінавачаньня, якія будуць разгледжаны на судовым пасяджэньні 22 лютага. На 28 лютага прызначаны выступ адваката Гілані – за тры дні да выбараў у сэнат Пакістану, на якіх, як чакаецца, кіруючая Народная партыя, атрымае большасьць мандатаў.

Абвінавачаньні супраць Гілані вылучаныя ў сувязі з адмовай прэм'ера аднавіць карупцыйныя справы супраць прэзыдэнта Асіфа Алі Зардары. Маецца на ўвазе справа, якая расьсьледавалася ў Швэйцарыі і была закрытая ў 2008 годзе на просьбу ўладаў Пакістану.

Вярхоўны суд вырашыў зьвярнуцца да швэйцарскім уладаў з просьбай аднавіць расьсьледаваньне справы. Аднак Гілані адмовіўся зрабіць гэта, спаслаўшыся на тое, што прэзыдэнт карыстаецца імунітэтам. Калі Гілані будзе прызнаны вінаватым, яму пагражае шэсьць месяцаў турэмнага зьняволеньня і адстаўка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG