Ці эфэктыўная палітыка візавых санкцыяў? На гэтыя ды іншыя пытаньні Віталя Цыганкова адказаў вэтэран нямецкай дыпляматыі, былы кіраўнік місіі АБСЭ ў Беларусі Ганс-Георг Вік.
Мы паспрабавалі зьвесьці дзьвюх Вольгаў -- Стужынскую і Карач разам -- і высьветліць, ці ёсьць у іх у гэтай складанай і спрэчнай праблеме нешта агульнае, акрамя імёнаў
Арабскія і эўрапейскія краіны адклікаюць сваіх амбасадараў з Сырыі на фоне працягу крывавых рэпрэсіяў уладаў гэтай краіны супраць выступаў апазыцыі.
Старшыня моладзевай фракцыі АГП «Маладыя дэмакраты» Алег Корбан паведаміў аб вылучэньні на пасаду старшыні партыі. Ён абяцае абнаўленьне і амаладжэньне каманды АГП
Прадстаўніцтва Эўрапейскага Зьвязу ў Беларусі заклікала беларускія ўлады не прыводзіць у выкананьне сьмяротныя прысуды, вынесеныя асуджаным за тэракт у менскім мэтро Дзьмітрыю Канавалаву і Ўладзіславу Кавалёву.
У Берасьці аўтааматараў, якія разьмяшчаюць на кузаве свайго аўтамабіля налепкі з «Пагоняй» і бел-чырвона-белым сьцягам, выклікаюць у дзяржаўтаінспэкцыю.
Актывістку кампаніі «Наш дом» Яніну Лясьнеўскую выклікалі ў Аршанскі сьледчы камітэт, «каб атрымаць тлумачэньні» пасьля ўчорашняга ператрусу.
Спынена крымінальная справа ў дачыненьні да барысаўчан Аляксандра Малчанава і Андрэя Мікалаеўскага.
Пасольства Вялікабрытаніі расчараванае стандартамі журналісцкай дзейнасьці пры падрыхтоўцы рэпартажу пра БАЖ на тэлеканале «Беларусь-1».
6 лютага зь Менскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўнівэрсытэту адлічылі актывістаў «Эўрапейскай Беларусі» Аляксандра Салдаценку, Аляксандра Вялітчанку і Мікіту Каваленку.
Пастаўкі вэнэсуэльскай нафты ў Беларусь будуць працягвацца і сёлета. Пра гэта сёньня паведаміў вэнэсуэльскі амбасадар Нуньес. Адказваючы на пытаньне «Свабоды», ён адзначыў, што вялікія закупы Беларусьсю расейскай нафты не паўплываюць на гэты працэс.
У Расеі правядуць афіцыйны вэб-маніторынг прэзыдэнцкіх выбараў 4 сакавіка, запісваючы відэаматэрыял з амаль усіх выбарчых участкаў агульнай працягласьцю каля 500 гадоў.
Нарвэскае выданьне Aftenposten надрукавала артыкул супраць пагадненьняў паміж Эўрапейскай асацыяцыяй вольнага гандлю з Мытным саюзам Расеі, Беларусі і Казахстану. Гэтыя перамовы ад імя арганізацыі вядзе Осла.
Прэзыдэнт Мальдываў Мухамэд Нашыд заявіў аб адстаўцы пасьля таго, як група афіцэраў паліцыі падняла бунт і захапіла дзяржаўнае тэлебачаньне.
«Масавае прыцягненьне ўрадам і прадпрыемствамі Беларусі зьвязаных кітайскіх крэдытаў (ужо адкрытыя крэдытныя лініі на сёньня складаюць 16 мільярдаў даляраў) ня толькі істотна павялічвае цяжар запазычанасьці нашае краіны і набліжае яе фінансавае банкруцтва», — гаворыцца ў заяве ПБНФ.
У Іране засудзілі на 13 гадоў і 10 месяцаў турмы ды 10 гадоў ссылкі вядомага блогера Мэхдзі Хазалі.
БХД зьвярнулася да дэмакратычных партый і грамадзкіх арганізацый Беларусі з заклікам правесьці Ўсебеларускі народны зьезд.
Рэгіянальныя актывісты камэнтуюць ідэю байкоту выбараў.
Пра гэта паведаміў амбасадар Вэнэсуэлы Амэрыка Дыяс Нуньес.
З аказіі 20-х угодкаў адкрыцьця амэрыканскай амбасады ў Менску першы амбасадар Дэйвід Суорц зьвярнуўся да беларусаў на іх роднай мове.
Мікалай Халезін пералічвае ў сваім блогу, хто, акрамя Вольгі Стужынскай, выступае за скасаваньне санкцыяў супраць беларускіх чыноўнікаў.
Машынай кіравала журналістка выданьня Юлія Канаплёва. Яна кажа, што ДАІ спыняла яе за апошні час неаднаразова, але выключна тады, калі яна езьдзіла ў машыне рэдактара незалежнай газэты.
Прэзыдэнт ЗША Барак Абама падпісаў распараджэньне аб увядзеньні новых санкцыяў супраць Ірану — будуць замарожаныя ўсе авуары Цэнтрабанку Ірану, якія знаходзяцца пад амэрыканскім кантролем, у тым ліку ў замежных філіях банкаў ЗША.
Заяўкі на правядзеньне пікетаў прадстаўнікі Гарадзенскага абласнога аддзяленьня партыі левых «Справядлівы сьвет» падалі адразу ў некалькіх гарадах вобласьці.
Міліцыянты робяць «агляд» у кватэры аршанскай актывісткі кампаніі «Наш дом» Яніны Лясьнеўскай.
Рада беларускай інтэлігенцыі выступіла з ініцыятывай байкоту выбараў у Нацыянальны сход, якія чакаюцца сёлета ўвосень.
Прэм’ер-міністар Расеі Ўладзімер Пуцін сёньня падчас сустрэчы ў Маскве з палітолягамі заявіў, што ў краіне няма палітычных зьняволеных.
Расейскі палітоляг Андрэй Суздальцаў заявіў, што кампанія «Гавары праўду!» фінансавалася беларускімі ўладамі. Такое меркаваньне ён выказаў у інтэрвію сайту Аб’яднанай грамадзянскай партыі
Аляксандар Лукашэнка сёньня даручыў «прапрацаваць пытаньне павышэньня грашовага забесьпячэньня» вайскоўцаў і супрацоўнікаў усяго сілавога блёку.
Незалежны прафсаюз працаўнікоў радыёэлектроннай прамысловасьці (РЭП) прыняў заяву з асуджэньнем ціску на прадстаўнікоў суполкі Беларускага незалежнага прафсаюзу на прадпрыемстве «Граніт» у Мікашэвічах.
Прозьвішчаў сябраў Аб’яднанай грамадзянскай партыі ні ў якім разе ня будзе ў бюлетэнях для галасаваньня на сёлетніх выбарах у Палату прадстаўнікоў.
Ад’езд і вяртаньне Лукашэнкі трымаюцца ў сакрэце. Паводле Сьвятланы Калінкінай, службы аховы прэзыдэнта шукаюць нейкіх пагрозаў і гэтым жывуць.
Прозьвішчаў сябраў АГП ня будзе ў бюлетэнях для галасаваньня на выбарах у Палату прадстаўнікоў, заявіў Анатоль Лябедзька.
Урадавыя сілы сёньня абстралялі зь цяжкай зброі горад Хомс у цэнтральнай частцы Сырыі. Забітыя прынамсі 15 чалавек, параненыя — каля 150. Як паведамляюць актывісты апазыцыі, улады ўжылі вайсковыя верталёты і ракетныя ўстаноўкі.
У Вашынгтоне выказалі «глыбокую занепакоенасьць» паведамленьнямі з Эгіпту, паводле якіх там рыхтуецца судовы разгляд справы прынамсі 40 супрацоўнікаў няўрадавых арганізацый, якія фінансуюцца ЗША.
Сярод тэмаў прэс-канфэрэнцыі лідэраў АГП — як не прапусьціць у Палату прадстаўнікоў «фракцыю генэрала Зайцава».
ЗША гатовыя дапамагчы Баўгарыі ў забесьпячэньні яе энэргетычнай бясьпекі, – заявіла ў нядзелю ў ходзе візыту ў гэтую краіну дзяржсакратар ЗША Хілары Клінтан.
У Фінляндыі, паводле папярэдніх вынікаў галасаваньня на прэзыдэнцкіх выбарах у другім туры перамог экс-міністар фінансаў, кансэрватар Саўлі Нііністэ
У сталіцы Лібіі Трыпалі дэманстранты напалі на амбасаду РФ і сарвалі расейскі сьцяг.
5 лютага ў Лібіі 41 былы паплечнік зрынутага лібійскага дыктатара Муамара Кадафі паўстаў перад ваенным судом у горадзе Бенгазі.
120-тысячны мітынг у Маскве прайшоў без сутычак з паліцыяй, без затрыманьняў і правакацыяў, як гэта звычайна бывае ў Беларусі. Як адзначаюць відавочцы, праваахоўныя органы паводзілі сябе спакойна і нават дружалюбна.
За пасаду прэзыдэнта вядуць барацьбу экс-міністар фінансаў, кансэрватар Саўлі Нііністэ і прадстаўнік партыі зялёных Пека Хаавіста.
У інтэрнэце зьявілася відэа, на якім невядомая жанчына разьлічваецца з удзельнікамі прапуцінскага мітынгу ў Маскве 4 лютага 2012.
Міт Ромні ўмацаваў свае шанцы на намінацыю кандыдатам у прэзыдэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі.
У Эгіпце 12 чалавек загінулі за 3 дні сутыкненьняў паміж паліцыяй і дэманстрантамі
Лёндан: вета на рэзалюцыю ААН па Сырыі – "ганебны крок" з боку Расеі і Кітаю
4 лютага, нягледзячы на моцны мароз, у шэрагу гарадоў Расейскай Фэдэрацыі прайшлі масавыя акцыі пад агульным лёзунгам «За справядлівыя выбары!».
Пра гэта стала вядома 4 лютага, калі ён патэлефанаваў з калёніі сваёй жонцы Вользе.
Загрузіць яшчэ