Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Справу за абразу сьцяга спынілі


Аляксандар Малчанаў на судзе ў сакавіку 2011.
Аляксандар Малчанаў на судзе ў сакавіку 2011.

Спынена крымінальная справа ў дачыненьні да барысаўчан Аляксандра Малчанава і Андрэя Мікалаеўскага, якіх падазравалі ў абразе дзяржаўнага сьцяга, што нібыта мела месца ў кастрычніку 2011 году ў цэнтры Барысава.

Як паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна», крымінальная справа па артыкуле 370 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь «Зьдзек зь дзяржаўных сымбаляў» была спынена з-за недахопу доказаў.

Былы палітвязень Аляксандар Малчанаў і яго сябар Андрэй Мікалаеўскі трапілі пад перасьлед міліцыі пасьля таго, як 26 кастрычніка ў цэнтры Барысава былі залітыя фарбай дзяржаўныя сьцягі.

У ноч на 27 кастрычніка ў доме Аляксандра Малчанава прайшоў ператрус, падчас якога супрацоўнікі міліцыі шукалі забароненую нацыянальную сымболіку і канфіскавалі кампутар. Аляксандар быў затрыманы. Хоць міліцыя не знайшла ніякіх фармальных доказаў, 27 кастрычніка суд Барысаўскага раёну асудзіў яго па артыкуле 23.4 КаАП РБ, пакараўшы адміністрацыйным арыштам на 10 сутак. Па заканчэньні гэтага тэрміну яго яшчэ трое сутак трымалі пад вартай па крымінальнай справе. Увечары гэтага дня з санкцыі пракурора ў яго хаце быў праведзены другі ператрус. 27 кастрычніка ператрус адбыўся і на кватэры ў Андрэя Мікалаеўскага.

Аляксандар Малчанаў за ўдзел у падзеях 19 сьнежня 2010 году быў асуджаны на 3 гады пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму. Адбываў пакараньне ў Магілёве. 14 верасьня вызвалены згодна з указам Лукашэнкі аб памілаваньні.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG