На поўначы Аўганістану ў правінцыі Кундуз прынамсі два дэманстранты загінулі сёньня падчас акцый пратэсту ў сувязі з спаленьнем Карану.
У нядзелю большасьць людзей былі забітыя ў Хомсе, дзе больш за тры тыдні ўрадавыя войскі працягваюць апэрацыю супраць прыхільнікаў апазыцыі, якія ўсталявалі кантроль над некалькімі кварталамі горада.
У Маскве ў рамках кампаніі «За сумленныя выбары» прайшла акцыя Вялікі Белы круг. Затым адбыліся гуляньні пад назвай «Праводзіны палітычнай зімы».
Прадстаўнікі апазыцыі і прыхільнікі кандыдата ў прэзыдэнты Ўладзімера Пуціна выйдуць сёньня на Садовае кальцо.
На афіцыйным сайце, дзе публікуюцца дакумэнты Эўразьвязу, папаўняецца сьпіс беларускіх фізычных і юрыдычных асобаў, на якіх пашыраюцца візавыя і фінансавыя санкцыі ЭЗ.
У Сырыі, дзе сёньня праходзіць рэфэрэндум аб папраўках да канстытуцыі, адкрыліся ўчасткі для галасаваньня. Папраўкі прадугледжваюць увядзеньне ў краіне шматпартыйнай сыстэмы.
У шэрагу гарадоў Расеі сёньня прайшлі акцыі "За сумленныя выбары", арганізаваныя прадстаўнікамі пазапарлямэнцкай апазыцыі.
У найбуйнейшым горадзе Казахстану Алматы прайшоў несанкцыянаваны мітынг апазіцыі.
На сойме Партыі БНФ абмеркаваны плян сьвяткаваньня Дня Волі. Апроч шэсьця і мітынгу ў Менску 25 сакавіка адбудуцца іншыя імпрэзы — ня толькі ў сталіцы, але і ў рэгіёнах.
Прэзыдэнт Кіргізстану Алмазбек Атамбаеў чарговым разам пацьвердзіў афіцыйную пазыцыю Бішкека ў намеры патрабаваць ад Беларусі выдачы колішняга кіраўніка краіны Курманбека Бакіева.
Прэзыдэнт Вэнэсуэлы Уга Чавэс выпраўляецца на Кубу, дзе яму будзе зробленая яшчэ адна апэрацыя па выдаленьні ракавай пухліны, перадае Бі-бі-сі.
Ці адбываюцца зьмены ў эўрапейскай палітыцы адносна Беларусі? Што азначаюць пагрозы Аляксандра Лукашэнкі аб мерах у адказ на эўрапейскія санкцыі? Ці будзе на наступным пасяджэньні Рады Эўразьвязу пашыраны сьпіс неўязных беларускіх чыноўнікаў?
Гэтак лічыць Андрэй Дынько, шэф-рэдактар газэты «Наша Ніва».
Кіраўнік краіны прызнаў, што вынікі нацыянальнага адборачнага конкурсу «Эўрафэст» аказаліся падтасаванымі.
Касманаўт Уладзімер Кавалёнак, які быў сярод тых, хто некалі ўносіў бел-чырвона-белы сьцяг у залю Вярхоўнага Савету пракамэнтаваў судовы працэс над Сяргеем Каваленкам
Поўны тэкст прамовы ў судзе віцебскага актывіста Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ.
«Мы заўжды будзем купляць нафту і газ бяз мытаў», сказаў першы намесьнік прэм’ер-міністра Беларусі Ўладзімер Сямашка.
«Прэзыдэнты пацьвярджаюць недапушчальнасьць выкарыстаньня мераў эканамічнага ціску альбо прымусу ў міждзяржаўных стасунках».
Сайт EUobserver --> http://euobserver.com/24/115361 аналізуе падзеі вакол дэбатаў над папаўненьнем "чорнага сьпісу" ЭЗ і спрабуе выявіць, чаму галоўным "тормазам" падаўжэньня сьпісу стала Славенія.
Міністэрства замежных спраў Мальты выдала дырэктыву, у якой ўводзіцца адказнасьць за парушэньне санкцыяў супраць кіраўніцтва Беларусі і бізнэсоўца Ўладзімера Пефціева.
Ляўрэатам прэміі «З адкрытым забралам» імя былога міністра ўнутраных справаў Юрыя Захаранкі стаў палітвязень, экс-кандыдат на прэзыдэнта Мікола Статкевіч.
Прадстаўнік Эўракамісіі патлумачыў, чаму, нягледзячы на падрыхтоўку пашырэньня санкцыяў, у дачыненьні да Беларусі Эўразьвяз не спыняе спроб наладзіць адносіны зь Менскам.
Карэспандэнт Радыё Свабода ў Брусэлі Рыкард Юзьвяк камэнтуе спрэчкі па беларускім пытаньні, якія адбываюцца ў структурах Эўразьвязу.
Міжнародная грамадзкая арганізацыя «Малады фронт» (Чэхія) мае намер адзначыць 25 сакавіка 94-ю гадавіну абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі ў цэнтры Менску.
У чацьвёрты дзень суду над Сяргеем Каваленкам у Менску ў гандлёвым цэнтры «Сталіца» актывісты «Маладога фронту» вывесілі беларускі нацыянальны сьцяг.
Кіраўнікі МЗС 27 краінаў Эўразьвязу на пасяджэньні 27 лютага ў Брусэлі, як чакаецца, ўхваляць пашырэньне «чорнага сьпісу» чыноўнікаў і кампаній Беларусі, у дачыненьні да якіх дзейнічаюць санкцыі ЭЗ.
Прэзыдэнт ЗША Барак Абама накіраваў прэзыдэнту Аўганістану Хаміду Карзаю ліст з афіцыйнымі выбачэньнямі — у сувязі зь «неналежным» абыходжаньнем са сьвяшчэннай кнігай мусульман — Каранам — на базе войскаў НАТА ў Баграме.
Праца над генэральным кантрактам яшчэ вядзецца, ён будзе падпісаны ў чэрвені.
У парадак дня пасяджэньня Рады міністраў замежных справаў ЭЗ не ўключылі беларускае пытаньне, хаця раней зьбіраліся.
Алесь Бяляцкі даслаў ліст з ізалятара на Валадарскага. Зьміцер Дашкевіч патрабуе прынесьці яму ў карцэр Біблію. Навіны палітвязьняў.
Намесьніца міністра замежных справаў Польшчы агучыла некаторыя новыя акцэнты польскай палітыкі адносна дачыненьняў зь Беларусьсю.
«Ва Ўкраіне шырока вядомыя падрабязнасьці справы Сяргея Каваленкі».
23–24 лютага ў Вене праходзіць зімовая сэсія Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ. Гэта — адна зь нешматлікіх міжнародных структураў, у якія ўваходзяць афіцыйныя беларускія дэпутаты. Іх у Вене прадстаўляюць Віктар Гумінскі і Ніна Мазай. На сэсію таксама запрошаная сястра палітвязьня Андрэя Саньнікава — Ірына Багданава.
Наш калега Лук Олнэт прааналізаваў рэклямную прэзыдэнцкую кампанію Пуціна на прадмет сэксу.
Кандыдат у прэзыдэнты Расеі Уладзімір Пуцін сёньня зьвярнуўся да сваіх прыхільнікаў на мітынгу «Абаронім Расею» на стадыёне «Лужнікі» ў Маскве.
На Філіпінах пачаўся судовы працэс над былым прэзыдэнтам краіны Глёрыяй Арояй.
Каля 50 чалавек, паводле апошніх зьвестак, загінулі і дзясяткі параненыя ў Іраку ў выніку сэрыі выбухаў і нападаў у Багдадзе і некаторых іншых гарадах.
У Сырыі ўрадавыя войскі і сілы бясьпекі зьдзейсьнілі мноства злачынстваў супраць чалавечнасьці.
Рух «Талібан» заклікаў жыхароў краіны рабіць напады на замежныя вайсковыя базы і вайскоўцаў міжнародных сіл.
Высокапастаўлены чыноўнік эстонскай паліцыі бясьпекі Аляксей Дрэсэн і яго жонка Вікторыя былі арыштаваныя ў сераду з абвінавачаньнем у шпіянажы на карысьць Расеі, паведамілі эстонскія ўлады.
Палітрада Аб’яднанай грамадзянскай партыі прызначыла дату правядзеньня партыйнага зьезду. Новае кіраўніцтва партыі абяруць 31 сакавіка.
Спэцыяльна сфармаваны цягнік з удзельнікамі мітынгу ў падтрымку Уладзіміра Пуціна прыбыў у Маскву з Екацярынбургу. Карэспандэнты Радыё Свабода сустрэлі яго на Яраслаўскім вакзале і накіраваліся разам з гасьцямі расейскай сталіцы да месца мітынгу.
Аляксандр Арцыбашаў, затрыманы сёньня ў будынку суду Маскоўскага раёну Менску сябар Паўла Вінаградава, таксама асуджаны да 10 сутак арышту.
Прэзыдэнт Аўганістану Хамід Карзай заклікаў сваіх суайчыньнікаў да спакою ў сувязі з сутыкненьнямі паміж дэманстрантамі і службамі бясьпекі, што працягваюцца другі дзень. Паводле Міністэрства ўнутраных спраў у сутыкненьнях загінулі сем чалавек.
Крыстафэр Паніка, дарадца па палітыка-эканамічных пытаньнях амбасады ЗША ў Беларусі, наведаў палітвязьня Паўла Севярынца.
Гэта адбудзецца пасьля таго, як будуць напоўніцу выкарыстоўвацца іншыя газатранспартныя праекты Газпрому — «Паўднёвы» і «Паўночны паток».
Суд Віцебскага раёну прысудзіў арышты Раману Васільеву, Міхаілу Мускаму, Зьмітру Крамянецкаму і Ўладзімеру Яроменку.
Канфэдэрацыя працы Расеі выказала падтрымку беларускім дэмакратычным прафсаюзам.
На дзяржаўныя СМІ зь бюджэту на 2012 год выдаткавана больш як 490 мільярдаў рублёў. Але іх наклады зьніжаюцца.
Паводле сырыйскіх апазыцыйных актывістаў, за апошнія суткі ў Сырыі ў выніку дзеяньняў урадавых сілаў загінулі каля 100 чалавек — у асноўным у правінцыях Хомс і Ідліб.
Загрузіць яшчэ