Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін выступіў на мітынгу ў Лужніках


Кандыдат у прэзыдэнты Расеі Уладзімір Пуцін сёньня зьвярнуўся да сваіх прыхільнікаў на мітынгу «Абаронім Расею» на стадыёне «Лужнікі» ў Маскве.

Ён падзякаваў прысутным за падтрымку і заявіў, што лічыць іх сапраўднымі абаронцамі айчыны. Пуцін таксама сказаў, і заявіў, што не дапусьціць, каб хто-небудзь умешваўся ва ўнутраныя справы Расіі.

Раніцай у Маскву прыбыў цягнік з Сьвярдлоўскай вобласьці, на якім для ўдзелу ў мітынгу за Пуціна былі дастаўленыя каля 700 чалавек. Як паведамляе карэспандэнт Радыё Свабода, пасажыраў адправілі да месца акцыі на адмысловых аўтобусах.

Паводле ацэнак паліцыі, у мітынгу ў падтрымку Пуціна ўдзельнічалі больш за 130 тысяч чалавек.

Сёньня ж у Маскве свае акцыі правялі прыхільнікі іншых кандыдатаў у прэзыдэнты — лідэра КПРФ Генадзя Зюганава і лідэра ЛДПР Уладзіміра Жырыноўскага. Па розных дадзеных, на гэтыя мітынгі прыйшлі ад паўтары тысячы да трох тысяч чалавек.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG