Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама папрасіў прабачэньня ў Карзая за спалены Каран


Прэзыдэнт ЗША Барак Абама накіраваў прэзыдэнту Аўганістану Хаміду Карзаю ліст з афіцыйнымі выбачэньнямі — у сувязі зь «неналежным» абыходжаньнем са сьвяшчэннай кнігай мусульман — Каранам — на базе войскаў НАТА ў Баграме.

Пра гэта сёньня паведаміла канцылярыя Карзая. Паводле яе інфармацыі, спаленьне Карану названа ў пасланьні «ненаўмысным інцыдэнтам». Вашынгтон абяцае правесьці дбайнае расьсьледаваньне.

Сёньня ж стала вядома аб тым, што на ўсходзе Аўганістану двое вайскоўцаў НАТА былі застрэленыя чалавекам у аўганскай вайсковай форме. Невядома, ці зьвязана забойства з беспарадкамі, выкліканымі спаленьнем Карану. Сёньня ж у новых сутыкненьнях з паліцыяй загінулі як найменей тры чалавекі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG