Сырыйская апазыцыя і ўрады шматлікіх краін крытыкуюць рэжым прэзыдэнта Башара Асада за правядзеньне рэфэрэндума ва ўмовах наступу сіл бясьпекі на ачагі супраціву апазыцыі адразу ў некалькіх гарадах.
Паводле зьвестак праваабаронцаў, толькі ў суботу ў краіне загінулі каля ста чалавек. У пятніцу брыгады лекараў сырыйскага аддзяленьня Міжнароднага Чырвонага Паўмесяца эвакуявалі з прадмесьця Хомса 27 чалавек, якія атрымалі раненьні пры абстрэле ўрадавымі войскамі жылых кварталаў.