Як заявіў прадстаўнік іранскага міністэрства нафтавай прамысловасьці, паліва будзе прададзена іншым пакупнікам.
У Маскве каля дзвюх тысяч аўтамабіляў ўдзельнічалі ў аўтапрабегу "Белыя вуліцы", які праводзіўся ў падтрымку пратэстнай кампаніі «За сумленныя выбары».
Кітай заклікаў абодва бакі канфлікту ў Сірыі спыніць кровапраліцьце.
Прынамсі 50 тысяч расейцаў выйшлі сёння на мітынгі, ў многіх гарадах краіны ў падтрымку прэм'ер-міністра Уладзіміра Пуціна.
Менская абласная арганізацыя Аб’яднанай грамадзянскай партыі лічыць будаўніцтва беларуска-кітайскага індустрыяльнага парку ў Смалявіцкім раёне «патэнцыйна ня менш небясьпечным, чым будаўніцтва атамнай электрастанцыі ў Астраўцы».
Андрэю Саньнікаву ў Віцебскай калёніі знайшлі працу. У Мікалая Аўтуховіча пагоршыўся зрок. Навіны палітвязьняў.
18 лютага паплечнікі арыштаванага маладафронтаўца Івана Шылы плянуюць перадаць яму лекі. У Івана абвастрылася алергія.
Што зьяўляецца самай папулярнай і гарачай тэмаю прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі ў ЗША? Ядзерная праграма Ірану? Стан нацыянальнай эканомікі? Не. Апошнім часам амэрыканцы найбольш гавораць пра тое, што Міт Ромні, адзін з прэтэндэнтаў на кандыдата ў прэзыдэнты ад Рэспубліканскай партыі, зрабіў свайму сабаку.
Расейскі прэм’ер-міністар і кандыдат у прэзыдэнты Ўладзімер Пуцін абяцае спыніць інфармацыйныя войны зь беларускім кіраўніцтвам. Пра гэта паведаміў у Менску расейскі пісьменьнік, сацыёляг і давераная асоба Пуціна Валеры Казакоў.
19-гадовы жыхар Наваполацку Дзьмітрый Рыжычэнка апавёў, што ў арцы каля дому на яго напалі невядомыя.
Грамадзкі актывіст з Гомеля Ўладзімер Няпомняшчых накіраваў у суд пазоў супраць Цэнтральнага райаддзелу ўнутраных спраў, патрабуючы спагнаць з 9 мільёнаў рублёў кампэнсацыі маральнай шкоды.
У чым прычына і мэта антызаходняй кампаніі ў дзяржаўных СМІ? Як КДБ на загад Аляксандра Лукашэнкі будзе працаваць на парлямэнцкіх выбарах? Які ўплыў на беларускае грамадзтва робяць расейскія пратэсты? Размова пра гэта — у "Праскім акцэнце". Слухайце перадачу ў нядзелю, 19 лютага, а 18.04, 20.04 і 22.04.
Баранавіцкі гарвыканкам забараніў правядзеньне пікету супраць зьбядненьня народу, заяўку на які падавалі актывісты партыі левых «Справядлівы сьвет».
Міністэрства замежных спраў Беларусі выказала абурэньне ў сувязі з прыняцьцём Эўрапейскім парлямэнтам рэзалюцыі па Беларусі.
Маці і жонка віцебскага палітвязьня Сергея Каваленкі падалі скаргі ў органы пракуратуры і ў Віцебскі аблвыканкам з просьбай прыняць тэрміновыя захады, паколькі пад пагрозай знаходзіцца жыцьцё чалавека.
У Расеі ў аддаленых і цяжкадаступных раёнах 37-і рэгіёнаў краіны сёньня пачалося датэрміновае галасаваньне на выбарах прэзыдэнта.
Віцебскі актывіст Сяргей Каваленка расьпісаўся са сваёй грамадзянскай жонкай Аленай.
Кампанія «Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку» выступіла з новай ініцыятывай пад назвай «Патрабуем адказаў!»
Нарвэскія парлямэнтары выступілі з крытыкай ураду за пагадненьні зь Менскам.
Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель заявіла пра намер правесьці кансультацыі зь лідэрамі ўсіх палітычных партый з мэтай ўзгадненьня кандыдатуры новага прэзыдэнта краіны.
Працягваем знаёміць вас з інтэрвію прэзыдэнта СССР Міхаіла Гарбачова, якое ён даў аглядальніцы Радыё Свабода Людміле Целень.
Хадайніцтвы Беларусі аб прававой дапамозе пасьля гісторыі з Алесем Бяляцкім выклікаюць вялікія сумневы, і іх неабходна старанна правяраць, сьцьвярджае старшыня камітэту Сойму Літвы па замежных справах Эмануэліс Зінгерыс пасьля таго, як Беларусь зацікавілася мерапрыемствамі, якія прайшлі ў Віленскай мастацкай акадэміі.
Стратэгію выбарчай кампаніі, якую прапануе Аб’яднаная грамадзянская партыя, 17 лютага абмеркавалі яе партнэры па «кааліцыі шасьці».
Беларуская партыя «Зялёныя», БНФ і рух «За свабоду» абвясьцілі кампанію «Народны кантроль — за сумленныя выбары!», прымеркаваную да выбараў у Палату прадстаўнікоў.
На Генэральнай асамблеі ААН ухвалілі рэзалюцыю, якая падтрымлівае плян Лігі арабскіх дзяржаваў. Суаўтарамі рэзалюцыі сталі больш за 70 дзяржаваў. Беларусь і яшчэ 11 дзяржаваў галасавалі супраць.
Першы віцэ-прэм’ер ураду Беларусі Ўладзімер Сямашка лічыць магчымым продаж беларускіх нафтаправодаў, пацьвярджаючы факт вядзеньня перамоваў на гэтую тэму.
У Рагачове актывісты АГП, незарэгістраванай партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя», БНФ, кампаніі «Гавары праўду», «Эўрапейскай Беларусі» стварылі аб’яднаную кааліцыю «Грамадзянскі выбар».
Вольга Дамаскіна, сябра партыі БНФ, актывістка руху «За Свабоду», распавяла пра ператрус, які правялі ў яе кватэры ранкам 16 лютага.
У Гаазе ў Нідэрляндах 19 лютага адбудзецца акцыя салідарнасьці з беларускімі палітычнымі зьняволенымі, з сем’ямі гвалтоўна зьніклых беларусаў.
Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла накіравала ліст кіраўніку Рады беларускай інтэлігенцыі Уладзімеру Коласу.
У інтэрнэце зьявіўся відэаролік пра зьняволенага віцебскага актывіста, аўтар якога імкнецца аспрэчыць факт галадоўкі Каваленкі. Тым часам прадстаўнік Дэпартамэнту выкананьня пакараньняў факт галадоўкі пацьвярджае і кажа, што 17 лютага Каваленка мае ўзяць шлюб.
«Не — правядзеньню чэмпіянату сьвету па хакеі ў Беларусі», — пад такімі лёзунгамі прайшоў пікет каля офісу аўтаканцэрну Škoda ў Празе.
Эўрапарлямэнт прыняў рэзалюцыю, якая асуджае практыку сьмяротнага пакараньня ў Беларусі і заклікае ўлады ўвесьці мараторый на выкананьне гэтага пакараньня, а таксама вызваліць палітвязьняў.
Кіраўнікі нацыянальных хакейных фэдэрацыяў падкрэсьліваюць, што калі рашэньне аб чэмпіянаце ў Менску ня будзе зьмененае, каманды іх краінаў гатовыя прыехаць у Беларусь у траўні 2014 году.
Адбылася онлайн-канфэрэнцыя з былым кандыдатам у прэзыдэнты Алесем Міхалевічам.
У Ісламабадзе сёньня пачаўся двухдзённы саміт прэзыдэнтаў Пакістану, Ірану і Аўганістану, падчас якога будуць абмяркоўвацца пытаньні барацьбы з тэрарызмам. У ходзе перамоваў могуць быць разгледжаныя сумесныя захады па барацьбе з кантрабандай наркотыкаў і гандлем людзьмі.
Паралелі зь Першай і Другой Сусьветнай вайной, пэрыядам «халоднай вайны» і вайны з Іракам праводзіць у сваім артыкуле камэнтатар амэрыканскага штодзёньніка The Washington Post Фарыд Закарыя, разважаючы пра магчымасьць прэвэнтыўнага ўдару Ізраіля па Ірану.
Прэзыдэнт СССР Міхаіл Гарбачоў даў інтэрвію аглядальніку Радыё Свабода Людміле Целень. Размова ішла аб палітычнай сытуацыі ў Расеі напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў.
Раніцай 16 лютага на знак салідарнасьці зь Сяргеем Каваленкам маладафронтаўцы вывесілі ў будынку чыгуначнага вакзалу ў Менску бел-чырвона-белы сьцяг.
У Менску пад выглядам пошуку наркотыкаў міліцыя ў цывільным зладзіла аблаву супраць актывістаў руху «Эўрапейская Беларусь».
Юрыдычная супольнасьць Англіі і Ўэльсу занепакоеная сытуацыяй вакол беларускага праваабаронцы Алега Воўчака.
Навіну пра тое, што беларускія біятляністы ня могуць атрымаць патронаў ад нямецкіх вытворцаў, камэнтуюць Frankfurter Allgemeine і Die Welt.
16 лютага ў Страсбуры Эўрапарлямэнт плянуе прыняць рэзалюцыю адносна сьмяротнага пакараньня ў Беларусі на прыкладзе Дзьмітрыя Канавала і Ўладзіслава Кавалёва, асуджаных за тэракт у менскім мэтро.
Насту неаднаразова затрымлівалі за ўдзел у акцыях пратэсту. Гэта і паслужыла нагодай, каб адлічыць.
Прэзыдэнт Сірыі Башар Асад прызначыў на 26 лютага рэфэрэндум па новай канстытуцыі краіны, – паведаміла сёньня сырыйскае дзяржаўнае тэлебачаньне.
Тры гадзіны вялі прафіляктычную гутарку з кіраўніком Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандрам Ярашуком у Генэральнай пракуратуры.
Паводле Цэнтру інфармацыі і грамадзкіх сувязяў КДБ Беларусі, у 2011 годзе была спынена дзейнасьць 23 агентаў і супрацоўнікаў замежных спэцслужбаў.
У ноч на 15 лютага невядомыя размалявалі сьцены штаб-кватэры партыі БНФ, што месьціцца на вуліцы Чарнышэўскага, 3.
Адвакат Андрэй Варвашэвіч ня змог сустрэцца са сваім падабаронным у калёніі «Віцьба-3»
Загрузіць яшчэ