Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АГП: будаўніцтва на Смалявіччыне можа стаць катастрофай


Менская абласная арганізацыя Аб’яднанай грамадзянскай партыі лічыць будаўніцтва беларуска-кітайскага індустрыяльнага парку ў Смалявіцкім раёне «патэнцыйна ня менш небясьпечным, чым будаўніцтва атамнай электрастанцыі ў Астраўцы».

Пра гэта гаворыцца ў рэзалюцыі, прынятай 18 лютага ў Менску на канфэрэнцыі менскай абласной арганізацыі АГП.

Як зазначаецца ў дакумэнце, «няма гарантый, што пры рэалізацыі праекту на гэтай тэрыторыі ня будуць разьмяшчацца шкодныя вытворчасьці. А пры існуючым стаўленьні кітайскіх прамыслоўцаў да вакольнага асяродзьдзя гэта можа азначаць экалягічную катастрофу для ўсяго рэгіёну».

Таксама сябры АГП адзначаюць, што колькасьць занятых на прадпрыемствах парку можа дасягнуць 600 тысяч чалавек.

«Найбольш верагоднай крыніцай працоўнай сілы для парку зьяўляецца сам Кітай. Для дзейнасьці парку і яго інфраструктуры неабходна пабудаваць побач зь Менскам новы горад-мільёньнік з высокім працэнтам кітайскага насельніцтва», — адзначаецца ў дакумэнце.

Апроч таго, рэалізацыя гэтага праекту будзе садзейнічаць «умацаваньню эканамічнай і палітычнай залежнасьці Беларусі ад КНР і мець нэгатыўныя наступствы для сувэрэнітэту краіны».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG