Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міхалевіч: Саньнікаў сёньня апазыцыйны палітык №1


Адбылася онлайн-канфэрэнцыя з былым кандыдатам у прэзыдэнты Алесем Міхалевічам.

Днямі Алесь Міхалевіч, які мае палітычны прытулак у Чэхіі, распаўсюдзіў заяву, што Ўладзімер Пефціеў, якога называюць «збройным дылерам Лукашэнкі», нібыта прапанаваў мільён даляраў таму, хто даможацца выключэньня ягонага прозьвішча са сьпісу неўязных у краіны Эўразьвязу.

12 лютага сьнежня дзяржаўны тэлеканал «Беларусь-1» паказаў «выкрывальніцкі» рэпартаж пра Польшчу, у якім, сярод іншага, дэманстраваліся кадры допытаў Алеся Міхалевіча ў турме КДБ, гэтак званай «амэрыканцы».

Пасьля ўдзелу ў прэзыдэнцкіх выбарах 2010 году Алесь Міхалевіч стаў абвінавачаным па справе аб масавых беспарадках 19 сьнежня. 19 лютага 2011 году яго выпусьцілі зь СІЗА КДБ пад падпіску аб нявыезьдзе. Пасьля гэтага Міхалевіч заявіў пра катаваньні ў сьледчым ізалятары КДБ, а таксама пра тое, што ён адмаўляецца ад дамовы аб супрацоўніцтве з КДБ, якую вымушана падпісаў, перад тым як выйсьці з ізалятара.

Ноччу 14 сакавіка ў сваім блогу Міхалевіч абвясьціў, што знаходзіцца «ня ў зоне дасягальнасьці беларускага КДБ». Пазьней атрымаў палітычны прытулак у Чэхіі.

Прачытаць адказы Алеся Міхалевіча можна ТУТ.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG