Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі ўжо галасуюць за прэзыдэнта


У Расеі ў аддаленых і цяжкадаступных раёнах 37-і рэгіёнаў краіны сёньня пачалося датэрміновае галасаваньне на выбарах прэзыдэнта.

Як паведамілі ў Цэнтрвыбаркаме краіны, колькасьць названай катэгорыі выбарцаў складае каля аднаго адсотка ад агульнай колькасьці расейцаў, якія маюць права голасу. Грамадзяне Расеі, што знаходзяцца за мяжой, змогуць прагаласаваць з 18 лютага. Выбарчыя ўчасткі адчыняцца на тэрыторыі расейскіх дыпляматычных прадстаўніцтваў.

Датэрміновае галасаваньне завершыцца 3 сакавіка. Прэзыдэнцкія выбары ў Расеі пройдуць 4 сакавіка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG