Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь гатовая прадаць і нафтаправоды


Першы віцэ-прэм’ер ураду Беларусі Ўладзімер Сямашка лічыць магчымым продаж беларускіх нафтаправодаў, пацьвярджаючы факт вядзеньня перамоваў на гэтую тэму.

«Усякія ідуць перамовы. Безумоўна, ёсьць розныя думкі, могуць быць розныя пакупнікі, і ня толькі расейскія», — заявіў Сямашка журналістам.

Як паведамляе Інтэрфакс, першы віцэ-прэм’ер прызнаў, што тут пакуль няма сур’ёзнай прапрацоўкі.

«Але я думаю, што гэта пытаньне часу, — заявіў Сямашка. — Гэтая труба ўжо ня новая, а нам трэба ўлічваць, што ёсьць БТС, БТС-2 і трэба думаць, як эфэктыўна выкарыстоўваць наяўныя магутнасьці».

Сямашка прызнаў, што з 2008 году паўночная частка нафтаправоду «Дружба» стаіць незапоўненая.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG