У Сырыі ўрадавыя войскі і сілы бясьпекі зьдзейсьнілі за апошнія месяцы мноства злачынстваў супраць чалавечнасьці, выконваючы загады «вышэйшых кіраўнікоў» дзяржавы і арміі.
Да такой высновы прыйшла створаная ААН камісія па расьсьледаваньні парушэньняў правоў чалавека ў Сырыі на чале з прадстаўніком Бразыліі Паўла Пінэйра.
У справаздачы камісіі, прадстаўленай сёньня ў Жэнэве, адзначаецца, што праціўнікі прэзыдэнта Башара Асада з так званай Сырыйскай свабоднай арміі таксама зьдзяйсьнялі злачынствы, аднак у меншых маштабах, чым ўрадавыя войскі.
Камісія склала сьпіс асоб, якія, на яе думку, павінны быць прыцягнутыя да адказнасьці. Канкрэтныя прозьвішчы пакуль не паведамляюцца.
У сырыйскім горадзе Хомс, дзе ўжо каля трох тыдняў працягваюцца баі, танкі ў чацьвер увайшлі ў квартал Баба Амро – адзін з бастыёнаў апазыцыі.