Цягнік прывёз каля 700 прыхільнікаў Уладзіміра Пуціна. Сярод іх — рабочыя «Уралвагонзаводу», прафсаюзныя лідэры, актывісты «Единой России», прадстаўнікі саветаў вэтэранаў. На вакзале іх сустрэлі 13 аўтобусаў, але месцаў у іх аказалася недастаткова — шмат каму з прыбылых давялося стаяць.
Карэспандэнты РС спрабавалі пагаварыць, з актывістамі, якія прыбылі на мітынг, аднак частка зь іх катэгарычна адмаўлялася мець зносіны з журналістамі, адсылаючы іх да «старшага па групе». Аднак знайшліся і тыя, хто быў гатовы адказваць на пытаньні РС. Так, адна з актывістак сказала, што заплаціла за паездку асабістыя 8 тысяч рублёў, якія ў яе «ёсьць дзякуючы Уладзіміру Пуціну».
Актывісты, прывезеныя спэцрэйсам, далучыліся да шэсьця па Фрунзэнскай набярэжнай у падтрымку Пуціна. Як перадае карэспандэнт Радыё Свабода, «шэсце было ціхім, усе плякаты ў падтрымку Пуціна — стандартнага выгляду, без крэатыву». Некаторыя ўдзельнікі шэсьця спрабавалі выйсьці з калёны і схавацца ў мэтро, але паліцыя іх не пускала, і яны вымушаныя былі працягваць ісьці ў падтрымку Уладзіміра Пуціна. У некаторых калёнах гучаць ваенна-патрыятычныя песьні.
У 12:20 большасьць удзельнікаў шэсьця апынуліся на стадыёне «Лужнікі», дзе мае адбыцца мітынг. Чакаецца, што там выступіць Уладзімір Пуцін. Гэтая здагадка падмацоўваецца тым, што супрацоўнікі ФСО з асаблівай дбайнасьцю правяраюць тэхніку журналістаў, перадае Юрый Цімафееў.
Раней у інтэрнэце зьяўляліся аб’явы, якія запрашалі ўзяць удзел у мітынгу ў падтрымку Пуціна за 700 рублёў.
ВІДЭА: Шэсьце і мітынг «Абаронім краіну!» у падтрымку кандыдата ў прэзыдэнты Расеі Уладзіміра Пуціна ў спарткомплексе «Лужнікі»