Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэмію «З адкрытым забралам» далі палітвязьню Міколу Статкевічу


Мікола Статкевіч у судзе
Мікола Статкевіч у судзе

Ляўрэатам прэміі «З адкрытым забралам» імя былога міністра ўнутраных справаў Юрыя Захаранкі стаў палітвязень, экс-кандыдат на прэзыдэнта Мікола Статкевіч.

На цырымоніі ганараваньня прэмію перадалі жонцы палітвязьня Марыне Адамовіч. Ганаровы дыплём уручыў экс-кандыдат на прэзыдэнта, былы палітвязень Уладзімер Някляеў, які мінулы год быў ляўрэатам прэміі «З адкрытым забралам». Ён прачытаў верш Рыгора Барадуліна, прысьвечаны Міколу Статкевічу.

Прэмію заснаваў дэмакратычны рух «Абаронцы Айчыны», што аб’ядноўвае афіцэраў — былых супрацоўнікаў праваахоўных органаў і іншых сілавых структураў Беларусі.

Прэмія штогод уручаецца за асабістую мужнасьць, прадэманстраваную ў экстрэмальных абставінах. У розны час яе ляўрэатамі былі праваабаронца Гары Паганяйла, зьняволеныя кандыдаты ў прэзыдэнты Аляксандар Казулін і Ўладзімер Някляеў, прадпрымальнік і палітвязень Мікалай Аўтуховіч, генэрал Валер Фралоў, вэтэран вайны ў Аўганістане Аляксандар Камароўскі, журналіст Аляксандар Тамковіч.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG