Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Лібіі пачаўся суд над паплечнікамі Кадафі


Муамар Кадафі
Муамар Кадафі

5 лютага ў Лібіі 41 былы паплечнік зрынутага лібійскага дыктатара Муамара Кадафі паўстаў перад ваенным судом у горадзе Бенгазі.

Яны абвінавачваюцца ў падтрымцы рэжыму Кадафі ў яго спробах задушыць народныя выступы, а таксама ў фармаваньні «злачынных груповак».

Большасьць абвінавачаных – цывільныя асобы.

Гэта першыя слуханьні судовага працэсу над прадстаўнікамі рэжыму Кадафі.

Як паведамляе France-presse, слуханьні праходзяць пры ўзмоцненых мерах бясьпекі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG