Лінкі ўнівэрсальнага доступу

300 мільёнаў даляраў на спэцслужбы


Помнік Дзяржынскаму побач з будынкам КДБ у Менску
Помнік Дзяржынскаму побач з будынкам КДБ у Менску
У 2012-м годзе на фінансаваньне спэцслужбаў пойдзе больш за 300 мільёнаў даляраў ЗША.

У 2012-м у параўнаньні з 2011-м большае фінансаваньне атрымаў Апэратыўна-аналітычны цэнтар — на 80% у даляравым эквіваленце, адзначае сайт «Адкрытыя дадзеныя».




КДБ — Камітэт дзяржаўнай бясьпекі
СК — Сьледчы камітэт
ААЦ — Апэратыўна-аналітычны цэнтар пры прэзыдэнце
СБП — Служба бясьпекі прэзыдэнта
ДФР — Дэпартамэнт фінансавых расьсьледаваньняў Камітэту дзяржаўнага кантролю



Камэнтар падпалкоўніка міліцыі ў адстаўцы Мікалая Казлова:

«Тое, што летась на МУС выдаткавалі зь бюджэту 735 мільёнаў даляраў, а на гэты год заплянавана крыху меней, 709 мільёнаў, фактычна не азначае зьмяншэньня фінансаваньня, бо ўсе сьледчыя структуры вывелі ў асобны камітэт і будуць фінансаваць асобна. Такім чынам, агульнае фінансаваньне застаецца амаль на ранейшым узроўні. Але каму ўнутры сыстэмы дастанецца больш, каму менш, пакуль незразумела. Мяркую, на ўзроўні заробкаў гэта ніяк не адаб’ецца ў лепшы бок. Гэтак было і летась у параўнаньні з 2010 годам, калі фінансаваньне МУС вырасла больш як на 200 мільёнаў даляраў, а на заробках звычайнага міліцыянта гэта прынцыпова не адбілася. Зараз, чакаю, будзе тое ж самае. Падпалкоўнік, маёр з выслугай у 20 гадоў атрымлівалі недзе пад 500 даляраў, але лейтэнант, сяржант — 300–200, ня болей. Магчыма, нейкі нязначны рост заробкаў і будзе, бо ва ўлады найбольшыя надзеі ўсё ж на сілавікоў, а не на эканоміку.

Тое, што Сьледчы камітэт будзе фінансавацца на ўзроўні КДБ — блізу 90 мільёнаў даляраў — гэта, магчыма, нармальна, калі ўзяць пад увагу, што туды сабралі сьледчых і з пракуратуры, і з КДБ. Сьледчы камітэт ператвараецца ў ключавую структуру па выяўленьні злачыннасьці і карупцыі, і гэта, магчыма, слушна. Хаця час пакажа. Але што ў выніку КДБ, хоць і пазбавіўся цэлай сьледчай управы, захаваў фінансаваньне на былым узроўні — гэта красамоўна.
Але што ў выніку КДБ, хоць і пазбавіўся цэлай сьледчай управы, захаваў фінансаваньне на былым узроўні — гэта красамоўна.

Калі разважаць на тэму, ці больш пойдзе грошай менавіта на змаганьне са злачыннасьцю альбо на палітычны вышук ці барацьбу з апазыцыяй, то таксама пра гэта цяжка казаць, ня ведаючы пра нейкія структурныя зьмены. Збольшага за тымі ж сьледчымі ўсё роўна застанецца функцыя падрыхтаваць справу, падобную, скажам, да справы Каваленкі. І гэтаксама за некім застанецца функцыя з палкай у руках спыняць мітынг ці адпраўляць пікетоўца на суткі, а за КДБ — апэратыўна распрацоўваць апазыцыянэраў. За кожным свая функцыя застанецца. І калі паглядзець па бюджэтным фінансаваньні спэцслужбаў, то, ва ўсякім разе, зьмяншэньня працы для іх не прадугледжана.

Што да падвышэньня на 80% фінансаваньня Апэратыўна-аналітычнага цэнтру пры прэзыдэнце, то, відаць, яўна хочуць палепшыць іх матэрыяльна-тэхнічнае становішча. Ня думаю, што там будзе кадравае пашырэньне, мяркую, яны аптымізавалі сваю колькасьць. Проста іх трэба зацікаўліваць, а ў такой ня вельмі пачэснай працы гэта вельмі важна. З выгляду іх праца, магчыма, чысьценькая, але ў канчатковым выніку... Там жа пісьменныя людзі працуюць, іх ня ўцёмную выкарыстоўваюць, яна цалкам усьведамляюць, што робяць і чым гэта заканчваецца для людзей. Таму і павышаюць фінансаваньне».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG