Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ад пачатку канфлікту ў Сірыі загінулі больш за 9000 чалавек


15 сакавіка споўніўся год ад пачатку масавых пратэстаў супраць рэжыму прэзыдэнта Башара Асада ў Сірыі, якія пасьля перарасьлі ва ўзброенае супрацьстаяньне паміж урадавымі сіламі і апазыцыяй.

Паводле апошніх зьвестак праваабарончай арганізацыі сірыйскай абсэрваторыі па правах чалавека, колькасьць ахвяр канфлікту перавысіла 9 тысяч. Больш за дзьве траціны зь іх — цывільныя асобы, якія загінулі, галоўным чынам, ад урадавых войскаў. Былі забітыя таксама каля 2 тысяч вайскоўцаў і паліцэйскіх і каля 500 байцоў узброенай апазыцыі.

У Дамаску і іншых гарадах сёньня прайшлі масавыя акцыі ў падтрымку Башара Асада, адстаўкі якога патрабуе сірыйская апазыцыя, краіны Захаду і шэраг арабскіх дзяржаў.

За мінулыя суткі мяжу Турцыі перасеклі больш за 1000 уцекачоў з Сірыі. Яны ратуюцца ад баёў, якія працягваюцца на поўначы правінцыі Ідліб.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG