Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея можа прапанаваць НАТО авіябазу на сваёй тэрыторыі


Кіраўнік МЗС Расеі Сяргей Лаўроў
Кіраўнік МЗС Расеі Сяргей Лаўроў

Расея разгледзіць магчымасьць даць дазвол войскам НАТО на выкарыстаньне авіябазы ў горадзе Ўльянаўск, на ўзьбярэжжы ракі Волга. Пра гэта заявіў сёньня міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў.

У выпадку станоўчага рашэньня база будзе выкарыстоўвацца ў якасьці перавалачнага пункту для перапраўкі паставак і салдатаў у Аўганістан і адтуль. Прамаўляючы ў Дзярждуме РФ міністар замежных спраў гэтай краіны Сяргей Лаўроў падкрэсьліў, што гэты крок паспрыяе ўмацаваньню расейскай бясьпекі.

Калі зьдзелка будзе ўхваленая, яна стане першай дамовай, якая дазваляе знаходжаньне войскаў НАТО на тэрыторыі Расеі.

Міжнародная кааліцыя ў Аўганістане зазнае цяжкасьці з плянавым вывядзеньнем салдат і тэхнікі з гэтай краіны пасьля таго, як Турэччына перакрыла маршрут паставак НАТО праз сваю тэрыторыю.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG