Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Талібы спыняюць перамовы з ЗША


Аўганскія талібы заявілі аб прыпыненьні свайго ўдзелу ў перамовах са Злучанымі Штатамі аб міры ў Аўганістане, а таксама аб адмове ад якіх-небудзь перамоваў з афіцыйным Кабулам.

Заява апублікавана праз некалькі дзён пасьля трагедыі на поўдні Аўганістану, дзе амэрыканскі вайсковец са складу сіл НАТА зь незразумелых прычынаў застрэліў 16 мірных жыхароў.

Кансультацыі паміж прадстаўнікамі талібаў і ЗША, як паведамлялася, працягваліся некалькі месяцаў у Катары.

Прэзыдэнт Аўганістану Хамід Карзай у чацьвер на сустрэчы зь міністрам абароны ЗША Лявонам Панетам выступіў з жорсткімі заявамі, запатрабаваўшы паскорыць вывад сіл НАТА з краіны, а таксама вывесьці ўсіх вайскоўцаў міжнародных сіл з населеных пунктаў і разьмясьціць іх на базах.

Пры прыбыцьці Панеты на базу амэрыканскіх сіл у правінцыі Гільмэнд аўганец на грузавіку паспрабаваў заблякаваць узьлётна-пасадачную паласу, на якую павінен быў прызямліцца самалёт міністра. Не даехаўшы да паласы, машына перавярнулася і загарэлася, кіроўца загінуў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG