Год таму на санкцыі ЭЗ і ЗША Беларусь адказала Сьпісам асобаў, якім уезд у Беларусь забаронены альбо непажаданы. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, у яго ўвайшлі больш за 150 прадстаўнікоў ЭЗ і ЗША. З другога боку, у рэальнасьці ў Беларусі шмат каго з замежных палітыкаў і праваабаронцаў не пускалі даўно: ад Нямцова да Анышкевіча.