Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Эўропе ў бліжэйшыя дні чакаюць крокаў ад Беларусі


У размове з карэспандэнтам Радыё Свабода ў Брусэлі эўрадэпутат ад Баўгарыі Крысьціян Вігенін сказаў, што галоўнай прычынай пераносу галасаваньня па рэзалюцыі было тое, што ў Брусэлі атрымалі сыгналы зь Беларусі аб тым, што афіцыйны Менск гатовы на некаторыя пазытыўныя крокі.

На думку Вігеніна, гэта можа быць вызваленьне палітвязьняў і запрашэньне паслам Эўразьвязу вярнуцца ў Менск.

Крыстыян Вігенін (сацыяліст, Баўгарыя), старшыня дэлегацыі Эўрапарламэнту ў «Эўранэсце», патлумачыў карэспандэнту нашага радыё ў Брусэлі прычыны сёньняшняга адкладу прыняцьця рэзалюцыі па Беларусі:

«Учора мы правялі вельмі грунтоўныя дэбаты ў Эўрапарлямэнце зь вельмі ясным пасланьнем з нашага боку. Існуе супольны праект рэзалюцыі, які таксама зьяўляецца вельмі ясным. Эўрапарлямэнт адзінадушны што да пасланьня, якое мы хочам скіраваць да беларускіх уладаў, беларускага грамадзтва ды таксама грамадзянаў Эўропы. Аднак мы вырашылі адкласьці галасаваньне адносна гэтай рэзалюцыі да наступнага пленарнага пасяджэньня з дзьвюх асноўных прычынаў. Па-першае, каб даць час беларускім уладам задумацца і адрэагаваць на цяперашнюю сытуацыю, у якой яны знайшліся. Па-другое, каб мы маглі ўнесьці папраўкі ў сувязі з разьвіцьцём падзеяў, якога мы чакаем у бліжэйшыя дні» — сказаў Вігенін.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG