Міжнародны суд ААН сёньня, пасьля шматмесячнага разгляду скаргі Сэрбіі вынес вэрдыкт, што абвяшчэньне Косавам ў лютым 2008 году незалежнасьці не супярэчыць міжнароднаму праву. Сёньняшняе рашэньне суду ў Гаазе аналізуе аглядальнік Радыё Свабода.
Палата прадстаўнікоў можа прызначыць дату прэзыдэнцкіх выбараў на пазачарговай сэсіі, якая згодна з указам Аляксандра Лукашэнкі, будзе склікана 7 верасьня. Пра гэта паведаміў сакратар Цэнтральнай выбарчай камісіі Мікалай Лазавіе.
Міністэрства інфармацыі заклікае кіраўнікоў рэспубліканскіх і мясцовых органаў кіраваньня не ўцякаць ад камэр і мікрафонаў. Пра гэта заявіў журналістам міністар інфармацыі Алег Праляскоўскі, перадае БЕЛТА.
Беларусь ніколі ня мела "шкурных інтарэсаў", разьвіваючы Мытны саюз "трох" і ідучы на інтэграцыю, у тым ліку — у саюзе Беларусі і Расеі. Пра гэта заявіў кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка, сустракаючыся з адказным сакратаром камісіі Мытнага саюзу Сяргеем Глазьевым.
Суд ААН у Гаазе прызнаў, што дэклярацыя аб незалежнасьці Косава ад Сэрбіі, якая была прынятая ў 2008 годзе, не парушае міжнародных прававых нормаў.
З красавіка ў Беларусі вакантная пасада амбасадара Польшчы. Генрык Літвін пасьля авіякатастрофы самалёта польскага прэзыдэнта Леха Качыньскага быў прызначаны на пасаду падсакратара МЗС Польшчы замест Анджэя Крэмэра, які загінуў пад Смаленскам.
Як афіцыйны Тбілісі тлумачыць інтэрвію прэзыдэнта Грузіі беларускаму тэлебачаньню? Ці можа Саакашвілі стаць адвакатам Лукашэнкі на Захадзе? На гэтыя пытаньні адказвае грузінскі палітоляг Гія Нодзія.
Дырэктар кіеўскага Інстытуту глябальных стратэгій Вадзім Карасёў лічыць, што і перад Лукашэнкам, і перад Януковічам паўстаў аднолькавы выбар: альбо Расея, альбо – Эўропа.
Патэнцыйны кандыдат у прэзыдэнты Беларусі Яраслаў Раманчук на гэтым тыдні даў інтэрвію радыёстанцыі "Эхо Москвы" і расейскай службе Радыё Свабода. Раней у шэрагу расейскіх мэдыяў выступіў яшчэ адзін магчымы кандыдат у прэзыдэнты — Андрэй Саньнікаў.
"Мы ніколі ня мелі "скурных інтарэсаў", разьвіваючы мытны саюз і ідучы на інтэграцыю, у тым ліку – у саюзе Беларусі і Расеі", – заявіў Аляксандар Лукашэнка падчас сустрэчы з адказным сакратаром камісіі мытнага саюзу Сяргеем Глазьевым.
В.а. прэзыдэнта Малдовы, старшыня парлямэнту Міхай Гімпу ў бліжэйшы час прыедзе з афіцыйным візытам у Беларусь. Аб гэтым сёньня паведаміла прэс-служба малдаўскага парлямэнту.
Сёньня Міжнародны суд ААН павінен агучыць рашэньне аб законнасьці абвяшчэньня незалежнасьці Косава ад Сэрбіі. Гэта першы выпадак, калі суд разглядае справу аб аддзяленьні тэрыторыі ад сувэрэннай дзяржавы.
Родны брат экс-прэзыдэнта Кіргізстану Курманбека Бакіева Ахмат не аказаў збройнага супраціву пры арышце. Аб гэтым паведаміў першы намесьнік міністра ўнутраных спраў краіны Меліс Турганбаеў.
Сёньня ў 21.55 на Першым канале Беларускага тэлебачаньня выйдзе праграма "Актуальнае інтэрвію" з прэзыдэнтам Латвіі Валдзісам Затлерсам.
Прэзыдэнт Кіргізстану Роза Атунбаева лічыць малаверагоднай пэрспэктыву экстрадыцыі зь Менску і Лёндану абвешчаных у вышук на радзіме экс-прэзыдэнта рэспублікі Курманбека Бакіева і членаў яго сям'і.
Якія ўмовы гэтага непрызнаньня? Якія магчымыя наступствы? Свой адказ на гэтыя пытаньні дае Міхаіл Рэмізаў, першы намесьнік кіраўніка фракцыі "Справедливая Россия" ў Дзяржаўнай Думе, дырэктар Інстытуту нацыянальнай стратэгіі.
Запруда, якая мелася ўпрыгожыць рэчышча і горад, цяпер актыўна зарастае водарасьцямі. Трава па берагах выгарае. Трохгадовыя саджанцы вярбы ніяк ня могуць увабрацца ў сілу і чэзнуць пад сонцам.
Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў 7 верасьня зьбяруцца на пазачарговую сэсію. Адпаведны ўказ за № 364 падпісаў Аляксандар Лукашэнка.
Паводле прэсавага сакратара прэм'ер-міністра Расеі Дзьмітрыя Пяскова, ніякага супрацьстаяньня паміж Уладзімірам Пуціным і Аляксандрам Лукашэнкам не існуе.
На гэтае пытаньне спрабуе адказаць у сваім артыкуле ў часопісе “Georgian daily” журналіст Давід Ібэры.
Дэмакраты Магілёўшчыны незадаволеныя тым, як адбываецца працэс вылучэньня кандыдатаў на прэзыдэнцтва ад апазыцыйных палітычных арганізацыяў.
У парадку дня пяць пунктаў. Чатыры зь іх тычацца фінансаў, а пяты сфармуляваны так: "Іншыя пытаньні пры неабходнасьці". Гэты пункт дае аналітыкам падставу меркаваць, што падчас cэсіі будзе прызначана дата прэзыдэнцкіх выбараў.
Запрашэньне выканаўцу абавязкаў прэзыдэнта Малдовы і кіраўніку парлямэнту гэтай краіны Міхаю Гімпу прагучала падчас яго сустрэчы са старшынёй Нацыянальнага сходу Беларусі Анатолем Рубінавым.
Буйная канфэрэнцыя зь удзелам расейскіх і беларускіх палітыкаў, эканамістаў, экспэртаў і аналітыкаў пройдзе напрыканцы жніўня ў Маскве.
Эўракамісар Штэфан Фюле ўсё ж абмяркоўваў сытуацыю з правамі чалавека ў Беларусі на сустрэчы з прэзыдэнтам Лукашэнкам.
Нефармальная сустрэча кіраўнікоў дзяржаў Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бясьпецы (АДКБ) адбудзецца ў жніўні ў Ерэване.
Наведваючы адкрытае акцыянэрнае таварыства "Пеленг", Аляксандар Лукашэнка заявіў: "Краіна павінна мець іншае аблічча. Гэты кірунак трэба выводзіць на мільярдныя рубяжы... Сеялка, веялка — гэта добра, але касьмічныя тэхналёгіі — гэта галоўнае".
"Раздражнёнасьць Масквы прэзыдэнтам Беларусі робіцца адкрытаю. Пасьля нафтавага і газавага канфліктаў і мяса-малочных баталіяў расейскія тэлеканалы пачалі санкцыянаваную Крамлём прапагандысцкую вайну супраць Лукашэнкі", піша нямецкае выданьне Frankfurter Allgemeine.
Чаго дамагаецца Масква інфармацыйнай атакай на А.Лукашэнку, стужкамі “Хросны бацька” і іншымі жорсткімі выступамі ў расейскіх СМІ? Свае адказы прапануюць расейскія палітолягі.
Прапануем вашай увазе пераклад фрагмэнтаў артыкулу Эвэна Пэрэса "Spy for Cuba gets life" зь сёньняшняга выданьня The Wall Street Journal.
Расейскі палітоляг Фёдар Лукьянаў, рэдактар часопісу «Россия в глобальной политике», адзначае галоўныя зьнешнепалітычныя падзеі з восені 2009 году да лета 2010 году. Артыкул быў надрукаваны ў газэце The Moscow Times.
Лідэр руху "Гавары праўду" Ўладзімер Някляеў дагэтуль ня вызначыўся са сваім удзелам у выбарчай прэзыдэнцкай кампаніі ў якасьці кандыдата на пасаду кіраўніка беларускай дзяржавы. Пра гэта ён сёньня заявіў у размове са "Свабодай".
Першы канал Беларускага тэлебачаньня праанансаваў інтэрвію з прэзыдэнтам Латвіі Валдысам Затлерсам. Паводле расейскіх СМІ, БТ "хоча даць трыбуну ўсім прэзыдэнтам, якія праводзяць антырасейскую лінію".
Дзяржаўны сакратар Рады бясьпекі Рэспублікі Беларусь Леанід Мальцаў далажыў Аляксандру Лукашэнку пра завяршэньне распрацоўкі праекту новай Канцэпцыі бясьпекі Беларусі.
Францішак Вячорка, адзін зь лідэраў “Моладзі БНФ” і былы “палітрэкрут”, знаходзіцца ў ЗША на запрашэньне Інстытуту дэмакратыі ва Ўсходняй Эўропе. Моладзевы лідэр сустрэўся з прадстаўнікам Дзяржаўнага дэпартамэнту, арганізацыямі і інстытутамі, якія займаюцца Беларусьсю.
Цягам выходных антылукашэнкаўскія сюжэты паказалі Першы канал ды дзяржаўны тэлеканал "Расея", злосным артыкулам разрадзіўся "Московский комсомолец", беларуская тэматыка была галоўнай у эфіры радыёстанцыі "Эхо Москвы".
Расейскі тэлеканал НТВ паказаў другую частку дакумэнтальнага фільму “Хросны бацька”, галоўны герой якога – кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка. Як ставяцца да гэтага фільму ў Беларусі і Расеі?
Як паўплывае трансьляцыя расейскай тэлекампаніяй НТВ двух фільмаў з рэзкай крытыкай Лукашэнкі на беларускую палітычную ды эканамічную эліту?
Дзьве стужкі на расейскім канале за месяц з рэзкай крытыкай Лукашэнкі – што стаіць за гэтым? На каго ў большай ступені яны разьлічаныя – на беларускага ці расейскага гледача? Ці можна чакаць наступных крокаў з боку Масквы?
Як заявіў ў размове з журналістамі ўкраінскі палітоляг Уладзімер Фясенка, Расея, нягледзячы на ўсё яе раздражненьне Лукашэнкам, ня будзе спрабаваць пазбавіцца ад яго як ад кандыдата ў прэзыдэнты.
Расейскае тэлебачаньне паказала другую частку “Хроснага бацькі”. Большая частка фільму – гэта паўтор першага "Хроснага бацькі". Аднак зьявіліся некаторыя дадатковыя сюжэты, а некаторыя зь сюжэтаў першага фільму атрымалі працяг.
Пра гэта ў размове з грузінскім агенцтвам Рirweli заявіў тбіліскі экспэрт, кіраўнік дасьледчага Цэнтру эўрапейскай інтэграцыі Васілі Чхаідзэ.
Паводле палітоляга Аляксандра Класкоўскага, нельга назваць «выкрывальніцкімі» заявы Аляксандра Лукашэнкі адносна Расеі, тут ён «падсьцілае саломку».
Падчас паездкі ў Гомельскую вобласьць Аляксандар Лукашэнка зрабіў шэраг заяваў адносна беларуска-расейскіх стасункаў. Сярод іншага ён адзначыў, што Беларусь ня будзе адказваць брудам на інфармацыйны бруд, які вылівае Расея.
Падчас паездкі ў Гомельскую вобласьць Аляксандар Лукашэнка паабяцаў да канца году сярэдні заробак 500 даляраў і выказаўся наконт адносінаў з Расеяй і Эўропай.
Як заявіў прэсавы сакратар беларускага МЗС Андрэй Савіных, улады краіны ня ўводзілі і не зьбіраюцца ўводзіць забароны на наведваньне сваімі грамадзянамі Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі.
Аляксандар Лукашэнка сумняваецца ў тым, што беларуская апазыцыя вылучыць адзінага кандыдата для ўдзелу ў маючых адбыцца прэзыдэнцкіх выбарах.
Беларусь і Украіна бліжэйшым часам абмяняюцца граматамі пра ратыфікацыю дамовы аб дзяржаўнай мяжы.
Загрузіць яшчэ