Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Усю праўду скажу


Слоган кампаніі “Гавары праўду” ад пачатку падаўся мне падазроным. Бянтэжыла наіўнасьць зробленых імі папулісцкіх крокаў, раздражняла адбрэхваньне пра “касу”, нешта не давала паверыць у шчырасьць зьбіраньня подпісаў за вуліцу Быкава. Занадта просталінейнымі падаваліся і алюзіі з Салжаніцыным ды Гаўлам. Праўда, пасьля таго, як ізноў загучалі галасы тых, хто шчыра верыць, што ў 2011 годзе ўсё вырашыць Плошча, падумалася, што інфэкцыя дысыдэнцтва занадта моцна ўкаранілася ў арганізм нашай апазыцыі, і да выздараўленьня яшчэ далёка. Да таго ж да кампаніі далучыліся людзі, якіх я шчыра паважаю і ў мяне, як і ў іншых, няма ніякіх падставаў падазраваць іх у падвойнай гульні.

Але падазрэньні мае зьмяніліся роспаччу, калі я згадала пра “Знай праўду”. Канцэптуальная партыя "Адзінства" зьявілася на досьвітку
Цяпер “Адзінства” даводзіць расейскаму народу пра справядлівасьць войнаў на Каўказе.
эпохі Пуціна. Гэты франкенштэйн расейскай паліттэхналёгіі, які ўзначальваў не абы-хто, а генэрал-маёр касьмічных войскаў Пятроў (каму цікава, расейская Вікіпэдыя дае вычарпальную характарыстыку гэтай канторы), нейкім дзіўным чынам паўдзельнічала ў выбарах у Дзярждуму ў 2003-м. І не абы як, а воляю лятатрона і Вешнякова аказалася ў выбарчых сьпісах пад нумарам 1. Тады казалі, што выбарцы адназначна будуць блытаць яе зь неакрэплай тады “Адзінай Расіяй”. А вось "Союз людей за образование і науку" (СЛОН) “яблачніка” Ігрунова тады быў пад нумарам 15 (памятаеце, спадар Фядута, як выступалі на ўстаноўчым сходзе?).

Цяпер партыя “Адзінства” перайменавалася ў “Курсам праўды і адзінства” і досыць навуковай мовай даводзіць расейскаму народу пра справядлівасьць войнаў на Каўказе, паскудзтва жыда-масонаў ды амэрыканскую змову. І многія вераць.

Праўда ня можа быць манапалізаваная ніводнай палітычнай сілай.
Некаторыя ўдзельнікі Руху Наперад дагэтуль упэўненыя, што яны не займаюцца палітычнай барацьбой, хаця дастаткова проста кінуць вока на сайт кампаніі, каб зразумець, што за Рухам Наперад стаіць паўнавартасная і добра пралічаная палітычная кампанія, якая камуфлюецца “змаганьнем за праўду”. Так, думка пра ўдзел спадара Някляева ва Ўсебеларускім народным сходзе была закінутая яшчэ ў ягоным інтэрвію на сайце "Свободные новости плюс" ад 6 чэрвеня, а цяпер падаецца як “экспромт”.

Я ня маю намеру параўноўваць ідэалёгію гэтых двух рэсурсаў (www.pravdu.org і zapraudu.info), і ніяк не хачу дыскрэдытаваць дзейнасьць сапраўды шчырых і адказных актывістаў кампаніі “Гавары праўду”. Але падобнасьць рыторыкі яшчэ раз пацьвердзіла для мяне, што праўда ня можа быць манапалізаваная ніводнай палітычнай сілай; выкарыстаньне ідэі праўды ў мэтах барацьбы за ўладу адразу выбівае любога палітычнага актора з поля маральных каштоўнасьцяў.

Як толькі гэта адбываецца, праўда перастае быць праўдай.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG