Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Класкоўскі: Беларускі афіцыйны лідэр страхуецца


Аляксандар Класкоўскі
Аляксандар Класкоўскі
Паводле палітоляга Аляксандра Класкоўскага, нельга назваць «выкрывальніцкімі» заявы Аляксандра Лукашэнкі адносна Расеі, тут ён «падсьцілае саломку». Сытуацыю з Мытным саюзам кіраўнік Беларусі «трактуе вельмі хітра».

«Нібыта найперш гэты Мытны саюз непатрэбны Расеі, гэта яе нейкія гульні, і нібыта патаемна нават у Крамлі хацелі, каб Беларусь не падпісала гэтыя дакумэнты. Такім чынам у масавую сьвядомасьць беларусаў закладаецца думка, што калі і лясьнецца гэты праект, то, маўляў, не зь віны Беларусі. Беларускі афіцыйны лідэр страхуецца на той выпадак, калі давядзецца вырывацца з гэтай мытнай пасткі».

Выказваньні Лукашэнкі, паводле Класкоўскага, характарызуюць стан дачыненьняў і «паўразабраны стан геапалітычнай арыентацыі беларускага кіраўніцтва».

«Калі, з аднаго боку, відавочная небясьпека, якая паходзіць ад энэргетычнай імпэрыі. А зь іншага боку, страшна адарвацца ад гэтай энэргетычнай соскі».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG