Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусь афіцыйна запрошаны кіраўнік Малдовы


Міхай Гімпу
Міхай Гімпу
Запрашэньне выканаўцу абавязкаў прэзыдэнта Малдовы і кіраўніку парлямэнту гэтай краіны Міхаю Гімпу прагучала падчас яго сустрэчы са старшынёй Нацыянальнага сходу Беларусі Анатолем Рубінавым.

Размова адбылася ў Жэнэве, дзе 19—21 ліпеня праходзіць Сусьветная канфэрэнцыя сьпікераў парлямэнтаў.

Як падаюць інфармацыйныя агенцтвы Малдовы, у часе сустрэчы адбыўся абмен думкамі адносна сацыяльна-эканамічнай сытуацыі ў абедзьвюх краінах і ў рэгіёне, а таксама былі абмеркаваныя тэмы рэалізацыі шэрагу сумесных эканамічных праектаў, каб забясьпечыць рынкі абедзьвюх краінаў якаснымі таварамі і паслугамі. У прыватнасьці, Гімпу заклікаў беларускія ўлады стварыць неабходныя мэханізмы для экспарту вінаў з Малдовы на беларускі рынак.

Анатоль Рубінаў запрасіў Міхая Гімпу зрабіць бліжэйшым часам афіцыйны візыт у Беларусь.

Сёлета ў чэрвені падчас расейска-беларускага канфлікту Гімпу быў адным зь першых, хто патэлефанаваў Лукашэнку і падтрымаў Менск у гэтым канфлікце.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG