Нефармальная сустрэча кіраўнікоў дзяржаў Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бясьпецы (АДКБ) адбудзецца ў жніўні ў Ерэване.
Наведваючы адкрытае акцыянэрнае таварыства "Пеленг", Аляксандар Лукашэнка заявіў: "Краіна павінна мець іншае аблічча. Гэты кірунак трэба выводзіць на мільярдныя рубяжы... Сеялка, веялка — гэта добра, але касьмічныя тэхналёгіі — гэта галоўнае".
"Раздражнёнасьць Масквы прэзыдэнтам Беларусі робіцца адкрытаю. Пасьля нафтавага і газавага канфліктаў і мяса-малочных баталіяў расейскія тэлеканалы пачалі санкцыянаваную Крамлём прапагандысцкую вайну супраць Лукашэнкі", піша нямецкае выданьне Frankfurter Allgemeine.
Чаго дамагаецца Масква інфармацыйнай атакай на А.Лукашэнку, стужкамі “Хросны бацька” і іншымі жорсткімі выступамі ў расейскіх СМІ? Свае адказы прапануюць расейскія палітолягі.
Прапануем вашай увазе пераклад фрагмэнтаў артыкулу Эвэна Пэрэса "Spy for Cuba gets life" зь сёньняшняга выданьня The Wall Street Journal.
Расейскі палітоляг Фёдар Лукьянаў, рэдактар часопісу «Россия в глобальной политике», адзначае галоўныя зьнешнепалітычныя падзеі з восені 2009 году да лета 2010 году. Артыкул быў надрукаваны ў газэце The Moscow Times.
Лідэр руху "Гавары праўду" Ўладзімер Някляеў дагэтуль ня вызначыўся са сваім удзелам у выбарчай прэзыдэнцкай кампаніі ў якасьці кандыдата на пасаду кіраўніка беларускай дзяржавы. Пра гэта ён сёньня заявіў у размове са "Свабодай".
Першы канал Беларускага тэлебачаньня праанансаваў інтэрвію з прэзыдэнтам Латвіі Валдысам Затлерсам. Паводле расейскіх СМІ, БТ "хоча даць трыбуну ўсім прэзыдэнтам, якія праводзяць антырасейскую лінію".
Дзяржаўны сакратар Рады бясьпекі Рэспублікі Беларусь Леанід Мальцаў далажыў Аляксандру Лукашэнку пра завяршэньне распрацоўкі праекту новай Канцэпцыі бясьпекі Беларусі.
Францішак Вячорка, адзін зь лідэраў “Моладзі БНФ” і былы “палітрэкрут”, знаходзіцца ў ЗША на запрашэньне Інстытуту дэмакратыі ва Ўсходняй Эўропе. Моладзевы лідэр сустрэўся з прадстаўнікам Дзяржаўнага дэпартамэнту, арганізацыямі і інстытутамі, якія займаюцца Беларусьсю.
Цягам выходных антылукашэнкаўскія сюжэты паказалі Першы канал ды дзяржаўны тэлеканал "Расея", злосным артыкулам разрадзіўся "Московский комсомолец", беларуская тэматыка была галоўнай у эфіры радыёстанцыі "Эхо Москвы".
Расейскі тэлеканал НТВ паказаў другую частку дакумэнтальнага фільму “Хросны бацька”, галоўны герой якога – кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка. Як ставяцца да гэтага фільму ў Беларусі і Расеі?
Як паўплывае трансьляцыя расейскай тэлекампаніяй НТВ двух фільмаў з рэзкай крытыкай Лукашэнкі на беларускую палітычную ды эканамічную эліту?
Дзьве стужкі на расейскім канале за месяц з рэзкай крытыкай Лукашэнкі – што стаіць за гэтым? На каго ў большай ступені яны разьлічаныя – на беларускага ці расейскага гледача? Ці можна чакаць наступных крокаў з боку Масквы?
Як заявіў ў размове з журналістамі ўкраінскі палітоляг Уладзімер Фясенка, Расея, нягледзячы на ўсё яе раздражненьне Лукашэнкам, ня будзе спрабаваць пазбавіцца ад яго як ад кандыдата ў прэзыдэнты.
Расейскае тэлебачаньне паказала другую частку “Хроснага бацькі”. Большая частка фільму – гэта паўтор першага "Хроснага бацькі". Аднак зьявіліся некаторыя дадатковыя сюжэты, а некаторыя зь сюжэтаў першага фільму атрымалі працяг.
Пра гэта ў размове з грузінскім агенцтвам Рirweli заявіў тбіліскі экспэрт, кіраўнік дасьледчага Цэнтру эўрапейскай інтэграцыі Васілі Чхаідзэ.
Паводле палітоляга Аляксандра Класкоўскага, нельга назваць «выкрывальніцкімі» заявы Аляксандра Лукашэнкі адносна Расеі, тут ён «падсьцілае саломку».
Падчас паездкі ў Гомельскую вобласьць Аляксандар Лукашэнка зрабіў шэраг заяваў адносна беларуска-расейскіх стасункаў. Сярод іншага ён адзначыў, што Беларусь ня будзе адказваць брудам на інфармацыйны бруд, які вылівае Расея.
Падчас паездкі ў Гомельскую вобласьць Аляксандар Лукашэнка паабяцаў да канца году сярэдні заробак 500 даляраў і выказаўся наконт адносінаў з Расеяй і Эўропай.
Як заявіў прэсавы сакратар беларускага МЗС Андрэй Савіных, улады краіны ня ўводзілі і не зьбіраюцца ўводзіць забароны на наведваньне сваімі грамадзянамі Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі.
Аляксандар Лукашэнка сумняваецца ў тым, што беларуская апазыцыя вылучыць адзінага кандыдата для ўдзелу ў маючых адбыцца прэзыдэнцкіх выбарах.
Беларусь і Украіна бліжэйшым часам абмяняюцца граматамі пра ратыфікацыю дамовы аб дзяржаўнай мяжы.
Расейска-беларуская інфармацыйная вайна набірае абароты. Да якой рысы ў гэтых баталіях гатовыя дайсьці байцы мэдыйнага фронту? Меркаваньні Б.Грызлова, У.Жырыноўскага, А.Мінкіна, В.Шандаровіча, А.Басілашвілі, У.Какашвілі.
Анатоль Лябедзька пракамэнтаваў інтэрвію прэзыдэнта Грузіі для БТ, паказанае 15 ліпеня. Па камэнтар да Анатоля Лябедзькі зьвярнуўся карэспандэнт расейскага тэлеканалу НТВ падчас прэсавай канфэрэнцыі ў офісе БНФ.
Улады Кіргізстану ня маюць намеру адмаўляцца ад плянаў па экстрадыцыі былога прэзыдэнта Курманбека Бакіева і яго малодшага сына Максіма.
У 00:35 маскоўскага часу 16 ліпеня ў эфіры тэлеканалу “Россия 24” віцэ-сьпікер Дзяржаўнай Думы Расеі Ўладзімер Жырыноўскі пракамэнтаваў факт зьяўленьня Міхаіла Саакашвілі ў эфіры беларускага тэлебачаньня.
Першы канал Беларускага тэлебачаньня 15 ліпеня ў прайм-тайм паказаў 12-хвіліннае інтэрвію з прэзыдэнтам Грузіі Міхаілам Саакашвілі.
Прэзыдэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі заявіў, што ўсе 6 краін-сябраў праграмы ЭЗ “Усходняе партнэрства” гатовыя да стварэньня сумеснай агульнай плятформы, якая будзе дапамагаць ім ня толькі ў справе інтэграцыі з Эўропай, але і для супрацьстаяньня таму ціску і шантажу з боку Расеі.
Сёньня Ленінскі суд Магілёва пачаў разгляд пазову жыхаркі Бабруйску Раісы Юшкевіч супраць грамадзкага аб’яднаньня «Рух БНФ «Адраджэньне». Пазоўніца заяўляе, што падчас выбараў у мясцовыя саветы аб’яднаньне без дазволу вылучыла яе ў склад участковай камісіі, чым зьняважыла яе гонар і годнасьць. Праз суд Раіса Юшкевіч намагаецца спагнаць з адказчыка 5 мільёнаў рублёў кампэнсацыі маральнай шкоды.
У Грузіі шырока камэнтуюць рашэньне афіцыйнага Менску адносна забароны наведваньня беларусамі Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі з-за небясьпекі такіх паездак.
Як найлепш скарыстаць магчымасьці мэдыяў падчас прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі? Гэтая праблема стала цэнтральнай на сёньняшнім паседжаньні круглага стала незалежных журналістаў, палітыкаў і праваабаронцаў. Круглы стол арганізавалі аналітычны цэнтар “Стратэгія” і нацыянальны камітэт Аб’яднаных дэмакратычных сілаў.
Прадстаўнікі прэзыдэнцкай адміністрацыі цягам гэтага тыдня праводзяць пэрсанальны прыём грамадзян у розных рэгіёнах Беларусі. У Ленінскім раёне Менску з жыхарамі сталіцы сустракаўся начальнік Управы працы са зваротамі грамадзян Станіслаў Буко.
Як вынікае з паведамленьняў грузінскіх мэдыяў, грузінскі лідэр выяжджаў ва Ўкраіну двойчы. Сустрэча з Аляксандрам Лукашэнкам адбылася 12 ліпеня, калі беларускі прэзыдэнт, паводле пратаколу, знаходзіўся ў адпачынку.
Выступаючы ў Кракаве з прамоваю, прысьвечанай пачатку адзначэньня 600-годзьдзя Грунвальдзкай бітвы, прэзыдэнт Літоўскай Рэспублікі Даля Грыбаўскайце адзначыла ўклад польскага і літоўскага народаў у перамогу над Тэўтонскім ордэнам. Пра беларускую прысутнасьць на Грунвальдзкім полі Грыбаўскайце не сказала ні слова.
Прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч падпісаў закон аб прынцыпах украінскай унутранай і замежнай палітыкі, паведамляе “Украïнська правда”. Закон прадугледжвае пазаблёкавы статус дзяржавы.
Такой думкі прытрымліваецца вядомы нямецкі палітык, каардынатар па пытаньнях зьнешняй палітыкі Эўрапейскай народнай партыі ў Эўрапарлямэнце Эльмар Брок.
Пра што б вы размаўлялі зь Міхаілам Саакашвілі, калі б мелі зь ім сустрэчу сёньня? Пра гэта карэспандэнт «Свабоды» запытаўся ў беларускіх палітыкаў, якія заявілі пра намер вылучацца на прэзыдэнта краіны.
Беларускія ўлады сьвядома ствараюць атмасфэру страху ў грамадзтве напярэдадні прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі.
У Польшчы, на грунвальдзкім полі прайшла афіцыйная частка сьвяткаваньня 600-годзьдзя перамогі ваяроў Польскай кароны і ВКЛ над крыжакамі. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел, сярод іншых, прэзыдэнты Польшчы і Літвы, а таксама старшыня Эўрапарлямэнту Ежы Бузэк.
Агенцтва фінансавых навін са спасылкай на Нацыянальны статыстычны камітэт агучыла цану, па якой нібыта Беларусь набывае нафту ў Вэнэсуэле. Згодна з паведамленьнем, выдаткі на закуп і транспартаваньне першых 80 тысяч тон нафты з Вэнэсуэлы склалі 656 даляраў за кожную тону, што ў 1,5 раза даражэй за расейскую нафту.
“Шпег, што прыехаў міжгароднім аўтобусам” – артыкул пад такім загалоўкам апублікаваў амэрыканскі часопіс “Foreign Policy”. Аўтарка публікацыі – выкладчыца курсу міжнародных дачыненьняў у нью-ёрскім унівэрсытэце The New School, праўнучка савецкага кіраўніка Мікіты Хрушчова.
Нягледзячы на “саюзныя дамовы” з Расеяй, Менск не падтрымаў эканамічную і палітычную блякаду Грузіі.
Афіцыйны Менск пакуль не прыняў рашэньня аб вяртаньні беларускіх дыпляматаў у Кіргізію, заявіў прэсавы сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных на брыфінгу ў чацьвер у Менску.
Сёньня прэзыдэнт Грузіі будзе ў эфіры беларускага тэлебачаньня. Якое пытаньне, па-вашаму, яму не зададуць?
Сёньня ў Екацерынбургу стартуе двухдзённае расейска-нямецкае міжурадавае паседжаньне. Прэзыдэнт Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў і канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель маюць, сярод іншага абмеркаваць Беларусь і Ўкраіну, у прыватнасьці забесьпячэньне бесьперапынных паставак газу празь гэтыя краіны ў Эўразьвяз.
Беларусь з афіцыйным візытам зьбіраецца наведаць прэзыдэнт Сірыйскай Арабскай Рэспублікі Башар Асад. Амбасадар Сірыі ў Беларусі Фарук Таха сказаў, што гэта здарыцца «неўзабаве».
Беларусь пачала падрыхтоўку да будаўніцтва тэрміналу звадкаванага прыроднага газу на тэрыторыі Літвы.
Сёньня ў Бабруйску кандыдат у прэзыдэнты ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі Яраслаў Раманчук і старшыня партыі Анатоль Лябедзька ладзяць сустрэчу з жыхарамі гораду.
Загрузіць яшчэ