Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьпікер грузінскага парлямэнту: “Я рады, што ў Беларусі сёньня якасна іншая пазыцыя”


Давід Бакрадзэ
Давід Бакрадзэ
У Грузіі шырока камэнтуюць рашэньне афіцыйнага Менску адносна забароны наведваньня беларусамі Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі з-за небясьпекі такіх паездак.

Прадстаўнікі афіцыйнага Тбілісі заяўляюць, што адпаведную заяву сёньня зрабіў беларускі кіраўнік Аляксандар Лукашэнка.

Як адзначыў старшыня грузінскага парлямэнту Давід Бакрадзэ, сёньняшняя заява прэзыдэнта Лукашэнкі — пацьвярджэньне канчатковай пазыцыі Менску.

«Усе мы добра памятаем, што яшчэ нядаўна існавала пагроза адносна таго, калі і ў якой форме Беларусь прызнае Абхазію і Паўднёвую Асэтыю. Я рады, што з улікам многіх абставінаў пазыцыя Беларусі сёньня якасна адрозьніваецца і Беларусь прытрымліваецца той пазыцыі, на якой стаіць уся міжнародная супольнасьць. Яна падтрымлівае тэрытарыяльную цэласнасьць Грузіі і міжнароднае права», — адзначыў Бакрадзэ.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG