Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жыхарка Бабруйску падала на БНФ у суд


Раіса Юшкевіч
Раіса Юшкевіч
Сёньня Ленінскі суд Магілёва пачаў разгляд пазову жыхаркі Бабруйску Раісы Юшкевіч супраць грамадзкага аб’яднаньня «Рух БНФ «Адраджэньне». Пазоўніца заяўляе, што падчас выбараў у мясцовыя саветы аб’яднаньне без дазволу вылучыла яе ў склад участковай камісіі, чым зьняважыла яе гонар і годнасьць. Праз суд Раіса Юшкевіч намагаецца спагнаць з адказчыка 5 мільёнаў рублёў кампэнсацыі маральнай шкоды.

Раіса Юшкевіч сёньня не прыняла прапановы судзьдзі Галіны Тарасавай прымірыцца з адказчыкам. Яна зазначае, што для яе важна, каб суд вызначыў вінаватага.

«Я да глыбіні душы абураная тым, што я аказалася сябрам БНФ. Людзі ж нашыя ня ўсе вітаюць Рух БНФ. Мала таго, што я ўключаная была ў склад участковай камісіі, мяне ж уключылі і ў БНФ».

Я да глыбіні душы абураная тым, што я аказалася сябрам БНФ. Людзі ж нашыя ня ўсе вітаюць Рух БНФ.
Раіса Юшкевіч у Бабруйску кіруе клюбам людзей сталага веку. Як яна сьцьвярджае, пасьля таго як у ім дазналіся, ад каго яе вылучылі ў склад участковай камісіі, колькасьць наведнікаў клюбу зьменшылася.

У складзе ўчастковай камісіі Раіса Юшкевіч не працавала ні дня. Як толькі яна даведалася, што яе зацьвердзілі ў камісіі як фронтаўскую вылучэнку, то напісала заяву аб выхадзе зь яе складу. Нягледзячы на гэта, «Бабруйскае жыцьцё» апублікавала сьпіс камісіі зь яе прозьвішчам.

У судзе спадарыня Юшкевіч заяўляла, што баіцца за будучыню сваіх дзяцей і ўнукаў. Хто ім пагражае, яна не ўдакладніла. У той жа час яна прызнала, што пазоў ёй дапамагалі складаць у ідэалягічным аддзеле адміністрацыі Ленінскага раёну Бабруйску.

Прадстаўнікі БНФ называюць гэты выпадак прыкрай памылкай.

Юрыст Уладзімер Лабковіч і кіраўнік магілёўскай абласной фронтаўскай арганізацыі Зьміцер Салаўёў адразу пасьля суду.
Юрыст Уладзімер Лабковіч, які прадстаўляе на судзе інтарэсы фронтаўскай арганізацыі, пагадзіўся толькі з адной прэтэнзіяй Галіны Юшкевіч. Як ён заявіў, «Рух БНФ «Адраджэньне» гатовы даць у газэце «Бабруйскае жыцьцё» абвяржэньне — што Раіса Юшкевіч не зьяўляецца сябрам арганізацыі.

«Мы не прызнаем, што тое, што мы падалі дакумэнты аб уключэньні гэтай грамадзянкі ў склад участковай камісіі, хоць нечым наносіць шкоду яе гонару й годнасьці. Немагчыма таксама лічыць, што ёй нанесеныя гэтым маральныя пакуты, якія падлягаюць кампэнсацыі маральнай шкоды. Мы гатовыя размаўляць пра розныя варыянты міравога пагадненьня, але пра прызнаньне пазову ня можа быць і гаворкі, бо ў большай сваёй частцы пазоў не абгрунтаваны», — зазначае Уладзімер Лабковіч.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG