Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Андрэй Дынько: “Фільм “штурхае” Казуліна да вяртаньня ў палітыку”


Як паўплывае трансьляцыя расейскай тэлекампаніяй НТВ двух фільмаў з рэзкай крытыкай Лукашэнкі на беларускую палітычную ды эканамічную эліту?

На каго ў большай ступені яны разьлічаныя – на беларускага ці расейскага гледача? Ці можна чакаць наступных крокаў з боку Масквы?

Гэтыя і іншыя тэмы ў Праскім акцэнце абмяркоўваюць з Менску – галоўны рэдактар газэты “Наша Ніва” Андрэй Дынько, з Масквы – аглядальнік газэты “Комерсантъ» Павал Шарамет. Вядзе перадачу Сяргей Навумчык.

Слухайце перадачу у эфіры ў нядзелю, а 18 па менскім часе. А зараз – фрагмэнт.


Дынько: “Гэты фільм, мне здаецца, вельмі пэрсанальна "штурхае" Аляксандра Казуліна да кандыдаваньня на выбарах, да вяртаньня ў палітыку. І калі Казулін пад уплывам гэтага сыгналу прыме такое рашэньне, гэта будзе вызначальна для наступнай прэзыдэнцкай кампаніі. Мне здаецца, што, агулам беручы гэтыя два фільмы, яны моцна ўзбадзёрылі апазыцыю, палітычныя сілы. Бо яны пабачылі новае поле для дзеяньня.Яны атрымалі новыя надзеі. Гэта можа быць адзін з найважнейшых вынікаў гэтых двух паказаў”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG