Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: Не магу сабе дазволіць стаць перад імі на калені



Падчас паездкі ў Гомельскую вобласьць Аляксандар Лукашэнка паабяцаў да канца году сярэдні заробак 500 даляраў і выказаўся наконт адносінаў з Расеяй і Эўропай. (Цытаты паводле дзяржаўнага агенцтва навінаў БелТА)

Пра праграму Эўразьвязу "Усходняе партнэрства"


  • "Ня трэба мець лішніх ілюзіяў і надзеяў на "Усходняе партнэрства". Трэба разьлічваць толькі на сябе і на свае сілы".
  • "Мы туды не прасіліся. Нам прапанавалі, чаму мы будзем упірацца і адмаўляцца?"
  • "Ужо дайшлі да таго, што, маўляў, мяняйце выбарчае заканадаўства. Якое гэта мае дачыненьне да "Усходняга партнэрства? Нам і так Эўрасаюз з амэрыканцамі увесь час гэтыя патрабаваньні ставяць. Зараз ужо, напэўна, і Расея далучыцца да гэтага, хоць у самой там праблемаў вышэй за дах".


Пра адносіны з Расеяй


  • "Ён і сёньня не спыняецца, гэты ціск. Яны чакаюць, што мы не вытрымаем гэтага ўдару і пачнём ім тым самым адказваць. Але я катэгарычна супраць, каб мы ім адказвалі тым самым. Бо мы з расейцамі адзін народ, нас рускі чалавек адчувае душой і разумее, што адбываецца насамрэч".
  • "Гэта ладзяць не СМІ, гэта замовы "адтуль". Я ведаю, хто гэтыя каманды дае, хто гэтымі працэсамі кіруе".
  • "Мы гатовыя падзяліцца з рускім чалавекам апошнім кавалкам хлеба".
  • "Аказваецца, у Эўропе газ прапануецца па цане $154, а нам "Газпром вылучае цану $220. І заўсёды даходнасьць у "Газпрома" па пастаўках газу ў Беларусь была вышэй, чым у Нямеччыне".
  • "Калі схілімся, станем на калені – не паднімемся, усё жыцьцё нас і будуць панукваць, як гэта раней было. Таму я не магу сабе дазволіць стаць перад імі на калені і лобам стукаць у крамлёўскую сьцяну".
  • "Мы кааліцыі з Грузіяй супраць кагосьці не ствараем".
  • "Я ўсё больш пераконваюся, што Расея будуе сваю палітыку, каб запалохаць ня толькі найбліжэйшых сваіх партнэраў, але і дальніх. Маўляў, мы вам тут пакажам. Вы ведаеце, сьвет зьмяніўся – сёньня ніхто нікому не "пакажа".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG