Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Януковіч адмовіўся ад НАТО, але хоча ў Эўразьвяз


Прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч падпісаў закон аб прынцыпах украінскай унутранай і замежнай палітыкі, паведамляе “Украïнська правда”. Закон прадугледжвае пазаблёкавы статус дзяржавы, што робіць немагчымым уваходжаньне Ўкраіны ў НАТО.

Сярод галоўных прынцыпаў у дакумэнце называюцца забесьпячэньне паўнапраўнага ўдзелу Ўкраіны ў агульнаэўрапейскай і рэгіянальнай сыстэмах калектыўнай бясьпекі, набыцьцё Ўкраінаю членства ў Эўразьвязе пры захаваньні добрасуседзкіх дачыненьняў і стратэгічнага партнэрства з Расеяй, іншымі краінамі СНД, а таксама зь іншымі дзяржавамі сьвету.

Апрача таго, у законе прапісана “моўнае пытаньне”: прадугледжваецца “забесьпячэньне разьвіцьця і функцыянаваньня ўкраінскай мовы як дзяржаўнай ува ўсіх сфэрах грамадзкага жыцьця на ўсёй тэрыторыі Ўкраіны, а таксама гарантаваньне свабоднага разьвіцьця, выкарыстаньня і абароны расейскай мовы, іншых моваў нацыянальных меншасьцяў”.

1 ліпеня Вярхоўная Рады ўхваліла гэты закон, вынесены на разгляд з ініцыятывы прэзыдэнта Януковіча.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG