Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бабруйскія міліцыянты ахоўваюць кандыдата ў прэзыдэнты


Яраслаў Раманчук
Яраслаў Раманчук
Сёньня ў Бабруйску кандыдат у прэзыдэнты ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі Яраслаў Раманчук і старшыня партыі Анатоль Лябедзька ладзяць сустрэчу з жыхарамі гораду. Як паведамляе сайт АГП, цягам больш чым двух месяцаў яны не маглі знайсьці памяшканьне для правядзеньня сустрэчы, бо адусюль шлі нематываваныя адмовы. Але некалькі дзён таму пытаньне вырашылася станоўча.

Кіраўніцтва АГП усьцешанае ўвагай да сябе з боку мясцовых праваахоўных органаў: навокал будынка, дзе адбываецца сустрэча з бабруйчанамі, дысьлякаваная вялікая колькасьць міліцыянтаў і супрацоўнікаў спэцслужбаў у цывільным. Але толькі «аховай» гасьцей справа не заканчваецца: з прыпаркаванага легкавога аўтамабіля «Опэль» бесьперапынна вядуцца відэаздымкі ўсіх, хто прыйшоў на сустрэчу з патэнцыйным кандыдатам у прэзыдэнты Яраславам Раманчуком.

У Бабруйску Раманчук прадставіў сваю праграму «Мільён новых працоўных месцаў для Беларусі», якая ёсьць часткай ягонай перадвыбарчай плятформы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG