Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палітыкі адзначылі ўгодкі Грунвальду


У Польшчы, на грунвальдзкім полі прайшла афіцыйная частка сьвяткаваньня 600-годзьдзя перамогі ваяроў Польскай кароны і ВКЛ над крыжакамі. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел, сярод іншых, прэзыдэнты Польшчы і Літвы, а таксама старшыня Эўрапарлямэнту Ежы Бузэк.

Прамаўляючы на грунвальдзкім полі, Ежы Бузэк казаў пра ўнёсак гэтай падзеі ў агульнаэўрапейскую гісторыю.

“Гэта была перамога народаў гэтай часткі Эўропы над добра зарганізаваным Захадам. Але трэба памятаць пра ўплыў гэтай бітвы на
Трэба памятаць пра ўплыў гэтай бітвы на эўрапейскую гісторыю
эўрапейскую гісторыю, гэта сёньня істотна, бо цяпер мы будуем нашую супольную эўрапейскую тоеснасьць”

У сваю чаргу абраны прэзыдэнтам Польшчы Браніслаў Камароўскі сказаў:

“Памяць пра перамогу пад Грунвальдам часта выкарыстоўвалася інструмэнтальна, на патрэбы пэўных
Кожнае пакаленьне мае абавязак самастойна разумець гісторыю
ідэалёгіяў ды ў канкрэтных палітычных мэтах. Сёньня варта сказаць, што кожны з нас, кожны народ, кожнае пакаленьне мае права і нават абавязак самастойна разумець гісторыю і шукаць, што ў ёй важна, думаючы пра сёньняшні дзень і будучыню”

Галоўная падзея сьвяткаваньняў – рэканструкцыя бітвы з удзелам каля 2200 ваяроў з усёй Эўропы, у тым ліку і з Беларусі (каля 400) -- пачнецца ў суботу а 15.00 паводле менскага часу.

Афіцыйны польскі відэаролік, зроблены пры выкарыстоўваньні найноўшых тэхналёгіяў адмыслова да 600-годзьдзя бітвы пад Грунвальдам:

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG