Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёў: Зона адпачынку зарастае водарасьцямі


Агульны від зоны адпачынку на Дубравенцы
Агульны від зоны адпачынку на Дубравенцы
Дзесяцідзённая сьпёка ў Магілёве выяўляе хібы ва ўпарадкаваньні прыбярэжжа ракі Дубравенкі. Запруда, якая мелася ўпрыгожыць рэчышча і горад, цяпер актыўна зарастае водарасьцямі. Трава па берагах выгарае. Трохгадовыя саджанцы вярбы ніяк ня могуць увабрацца ў сілу і чэзнуць пад сонцам.

Зона адпачынку на Дубравенцы — гэта цэнтар Магілёва. Упарадкоўвалі рэчышча плошчай у два гектары аўральна. Некалькі разоў працы перапынялі.

Берагі рэчкі ўмацавалі цэмэнтнымі сьценамі. Пра глыбіню запруды, аднак, не падумалі. Гэта цяпер прызнаюць у гарадзкім зелянгасе. Ён апякуецца дубравенскай зонай адпачынку:

"Пры будаўніцтве не было ачышчана дно аквапарку. Тут пласт глею ад аднаго да чатырох мэтраў. Нашы работнікі спускаліся пад ваду, але гэта небясьпечна. Мы не спэцыялізуемся на такіх працах. Трэба выдзіраць водарасьці з каранямі. Пакуль жа мы толькі зьбіраем іх з паверхні. Нам патрэбная сучасная спэцыялізаваная тэхніка, і неабходна таксама зрабіць пясчанае дно", наракае спэцыяліст зелянгасу.

Сабраныя водарасьці ляжаць у грудках па берагах рэчкі. Іх штодня зьбіраюць двое сьмецяроў. Плёну ад іхнай працы вобмаль. Дзе-нідзе запруджаная вада перасыхае. Глыбіні не хапае нават качкам. Асьвяжыць рачную ваду не дапамагаюць і два фантаны з артэзіянскай вадой.

Зарастаньне зоны адпачынку на Дубравенцы — не навіна. Аднак сёлета гэтая праблема выявілася асабліва выразна.

"Трава па берагах выгарае. Трохгадовыя саджанцы вярбы ніяк ня могуць увабрацца ў сілу і чэзнуць пад сонцам"

"Сабраныя водарасьці ляжаць у грудках па берагах рэчкі"

Запруда, якая мелася ўпрыгожыць рэчышча і горад, цяпер актыўна зарастае водарасьцямі"

"Запруда, якая мелася ўпрыгожыць рэчышча і горад, цяпер актыўна зарастае водарасьцямі"
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG