Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўніцтва АГП сустрэлася з Кудрыным і Чубайсам


Яраслаў Раманчук і Анатоль Лябедзька
Яраслаў Раманчук і Анатоль Лябедзька
Буйная канфэрэнцыя зь удзелам расейскіх і беларускіх палітыкаў, эканамістаў, экспэртаў і аналітыкаў пройдзе напрыканцы жніўня ў Маскве.

Пра гэта "Свабодзе" сёньня паведаміў адзін з арганізатараў мерапрыемства Анатоль Лябедзька:

"Сёньня раніцай разам з Яраславам Раманчуком і Аляксандрам Дабравольскім я вярнуўся з Масквы, дзе мы вырашылі ўсе арганізацыйныя пытаньні. Такім чынам, жнівеньская беларуска-расейская канфэрэнцыя стане традыцыйнай. Сёлета адметнасьць яе ў тым, што ў ёй хочуць удзельнічаць ня толькі апазыцыйныя палітыкі з Расеі, але і прадстаўнікі расейскай улады – заканадаўчай і выканаўчай.

Першая такая канфэрэнцыя прайшла ў жніўні 2009 году ў Менску.

Мы таксама пабылі на сьвяткаваньні 60-годзьдзя сустаршыні партыі "Правое дело" Леаніда Гозмана. Скарысталіся тым, што тут прысутнічалі такія вядомыя людзі, як, напрыклад, Аляксей Кудрын, Анатоль Чубайс ды іншыя. Кандыдат у прэзыдэнты ад нашай партыі Яраслаў Раманчук доўга размаўляў з міністрам фінансаў Расеі. І гэта была размова не пра Лукашэнку, а дыялёг двух спэцыялістаў у галіне эканомікі".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG