Карцінкі ён ужо зрабіў, хэштэгі падабраў.
23 чэрвеня ў Кіеве шосты раз пройдзе Марш роўнасьці «КіеўПрайд-2019», якім завершыцца «тыдзень талерантнасьці».
Журналіст і грамадзкі дзяяч Глеб Лабадзенка разам са скульптарам Ігарам Засімовічам адзначылі 95-годзьдзе Васіля Быкава ўсталяваньнем памятнай дошкі ў гонар пісьменьніка.
Учорашнія школьнікі раяць не займацца лухтой на нудных уроках і зладзілі натхняльную імпрэзу пра самаадукацыю. На «EduMinsk: Беларускі тыдзень самаадукацыі» яны сабралі 200 чалавек, запрасілі ў сьпікеры сузаснавальніка EPAM, кіраўніка банку і сваіх сяброў.
Паверылі ня ўсе — у тым ліку падман выкрыў прэзыдэнт Сэнэгалу, які быў знаёмы з сапраўдным міністрам. Але зь некаторымі спрацавала.
Гомельскі раённы савет скасаваў дазвол будоўлі на месцы брацкага магілы ўдзельнікаў Другой сусьветнай вайны.
Ваколіцы Ліды на Горадзеншчыне сьмярдзяць нечыстотамі, на рэчцы Дзітве паздыхалі сотні кіляграмаў рыбы, вада стала брудная, з плямамі. Людзям тлумачаць, што паміж дохлай рыбай, брудам і смуродам ня варта праводзіць прычынна-выніковыя сувязі, бо галоўная прычына — сьпёка.
У віцебскай студыі інклюзіўнага танцу «Імпэт» займаюцца тыя, хто, здавалася б, і марыць пра такое ня можа: людзі з псыхічнымі захворваньнямі і вазочнікі. Але заданьне «Імпэту» якраз такое: пераканаць, што іхныя магчымасьці — неабмежаваныя.
Васіль Быкаў пражыў у Горадні 30 год. За гэты час зьмяніў зь дзясятак адрасоў. У памяці гарадзенцаў засталіся тры зь іх. Карэспандэнты Свабоды завіталі ў госьці да тых, хто цяпер жыве ў кватэрах пісьменьніка, і нечакана натрапілі на сям’ю ягонага ўнука Яўгена.
20 чэрвеня адзначаецца Ўсясьветны дзень уцекачоў. Свабода сабрала зьвесткі пра замежнікаў, якія просяць прытулку ў Беларусі, і беларусаў, якія зьвяртаюцца з такой просьбай у Эўразьвяз.
У выканкаме Свабодзе пацьвердзілі, што такая фраза сапраўды гучала.
35 рэальных забаронаў і дзьве выдуманыя.
Ня стала Алега Радзюка — патрыёта, былога спартоўца, вытворцы амуніцыі ў нацыянальным стылі для адзінаборстваў. «Дзядьку Алегу», як называлі яго сябры, было 55 гадоў, апошнім часам ён змагаўся з ракам скуры.
У Маскве каля трохсот чалавек правялі ў сераду адзінкавыя пікеты ў падтрымку сясьцёр Хачатур’ян. Трох дзяўчат абвінавачваюць у забойстве бацькі, ім ставяць у віну артыкул Крымінальнага кодэксу Расеі, які прадугледжвае пажыцьцёвае пазбаўленьне волі.
Чаму Лукашэнка аддае перавагу зімоваму адпачынку? Што рабіць, калі адпачынак за мяжой супадае з рэвалюцыяй у гэтай краіне?
Арганізатары запэўніваюць, што на імпрэзу, дзе звычайна прысутнічае Аляксандар Лукашэнка, зьбіраюць людзей без прымусу. За канцэрт трэба заплаціць па 10 рублёў.
Праверылі, як чарка і скварка спалучаюцца з ідэяй барацьбы за незалежнасьць.
На рэпэтыцыі адкрыцьця Эўрапейскіх гульняў у Менску утварыліся вялікія чэргі з жадаючых трапіць на стадыён «Дынама». Праз галоўны ўваход амаль нікога не пускалі. Ён быў аддадзены VIP-пэрсонам.
«Пакуль у коме, але паціху вяртаецца. Дзякуй усім, хто цікавіцца і хвалюецца!»
18 чэрвеня ў Менску прайшла эстафэта «Полымя міру». Сярод тых, хто нёс факел Эўрапейскіх гульняў, быў і шматразовы чэмпіён сьвету ў кікбоксінгу і тайскім боксе, сьпявак рок-гурту Brutto Віталь Гуркоў. Ці не перашкодзілі гэтаму ранейшы канфлікт паміж ім і Міністэрствам спорту?
Мінулай ноччу памёр Леанід Нарушэвіч — адзін з самых вядомых у Эўропе аўтараў імправізацыйнай музыкі, лідэр праекту «Князь Мышкін».
Сябры, калегі і чытачы Васіля Быкава ўсклалі кветкі на ягоную магілу на Ўсходніх могілках Менску. Сёньня споўнілася 95 гадоў з дня нараджэньня народнага пісьменьніка.
«Don’t be sorry, be better».
Былы беларускі палівязень Аляксандар Францкевіч расказаў Свабодзе, за што яго дэпартавалі з Украіны і як гэта адбывалася.
Наша рэдакцыйная калега Аляксандра Дынько атрымала амэрыканскую прэмію імя Эдварда Мараў за матэрыял пра Рэнальда Кныша, трэнэра алімпійскай чэмпіёнкі Вольгі Корбут, якога яна і іншыя гімнасткі абвінавацілі ў сэксуальных дамаганьнях.
Цягам тыдня Свабода публікавала гісторыі былых міліцыянтаў і сьледчага, якія распавядалі пра праблемы ў праваахоўных органах. Па словах нашых суразмоўцаў, сёньня ў міліцыі вялікі некамплект супрацоўнікаў. Мы накіравалі ліст новаму міністру Юрыю Караеву з пытаньнямі, якія агучылі нашыя героі.
Падчас Эўрапейскіх гульняў на некаторых скрыжаваньнях у Менску будуць працаваць брыгады рэгулявальнікаў руху, кожная будзе складацца з мужчыны і дзьвюх жанчын, паведамляецца на сайце МУС.
Эколягі заяўляюць, што перад Эўрапейскімі гульнямі бяздомных жывёлін «тэрмінова прыбіраюць з вуліцаў Менску, каб не засмуціць дарагіх гасьцей».
Месца ўзнагароджаньня сымбалічнае — кавярня па адрасе Менск, вуліца Валадарскага, дом 7. У гэтым будынку 101 год таму была абвешчаная незалежнасьць Беларускай Народнай Рэспублікі. Цяпер у кавярні знаходзіцца шыльда, якую меркавалася павесіць на фасадзе.
11 пытаньняў пра творцу, які пісаў пра вайну і маральны выбар чалавека. Праверце свае веды.
Героі праекту «Крызіс у міліцыі» апавядаюць Свабодзе, у якой міліцыі яны б хацелі служыць і пры якіх умовах яны б туды вярнуліся.
Кампанія Facebook афіцыйна абвясьціла пра стварэньне ўласнай крыптавалюты Libra. Яна мае зьявіцца ўжо ў наступным годзе.
Чаму маладая маці ў Горадні наклала на сябе рукі пасьля таго, як нарадзіла здаровае дзіця? Як у парадзіх сыстэмна фармуюць пачуцьцё віны і як мінімізаваць падобныя выпадкі? Свабода спытала акушэра-гінэколяга і псыхоляга Вольгу Мікрукову.
Славацкая арганізацыя Globsec штогод ладзіць канфэрэнцыю, у якой ўдзельнічалі Джон Маккейн, Мадлен Олбрайт, Зьбігнеў Бжэзінскі, прэзыдэнты і прэм’ер-міністры большасьці краін Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы.
Што прынесла Беларусі жорсткае антынаркатычнае заканадаўства і ці стала меней наркаспажыўцоў? Свабода сабрала зьвесткі пра барацьбу з наркотыкамі за апошнія гады ў храналягічным парадку.
У Менску вынесьлі прысуд двум супрацоўнікам прадуктовай крамы, якія ўлетку 2018 году вырашылі «правучыць» злодзеяў, якія кралі тавар: мужчын зьбілі, загадалі ім разьдзецца і выставілі на вуліцу голымі, паведамляе Tut.by.
Жыхары вёскі Пакалюбічы Гомельскага раёну сабралі каля тысячы подпісаў пад зваротам у інстанцыі. Яны супраць дазволу ўладаў пабудаваць аптэку на месцы брацкага пахаваньня чырвонаармейцаў. Супраць паўстала ўся вёска.
У Беларусі штогод больш за сотню нырцоў атрымліваюць цяжкія пашкоджаньні хрыбетніка і сьпіннога мозгу, 30-40% зь іх — у стане алькагольнага ап’яненьня.
Па той жа справе таксама быў дапытаны былы міністар унутраных спраў Францыі.
Ці становіцца рыбалка ўсё больш жаночай справай? Як ставяцца да жанчын з вудамі рыбакі? І ці залежыць улоў ад гендэру? Абмяркоўваюць заўзятыя рыбачкі сьпявачка Надзея Мікуліч, праваабаронца Аленай Янушкоўская, мэнэджэрка Анастасія Варачаева, студэнтка Віта Брэк і музэйшчыца Даша Шэіна.
Забясьпечыць хуткае і дакладнае расьсьледаваньне забойства беларускага журналіста Паўла Шарамета і прыцягнуць вінаватых да адказнасьці заклікала новага прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага міжнародная арганізацыя «Камітэт абароны журналістаў» (штаб-кватэра ў Нью-Ёрку).
К 2050 году на Зямлі будзе жыць прыкладна 9 мільярдаў 700 мільёнаў чалавек, аднак тэмпы росту насельніцтва значна зьнізяцца і многія дзяржавы сутыкнуцца з праблемай старэньня насельніцтва.
Жыхары вёскі Пакалюбічы Гомельскага раёну сабралі каля тысячы подпісаў супраць дазволу пабудаваць аптэку на месцы брацкага пахаваньня чырвонаармейцаў.
У Беларусі ўсё было зусім ня так. ВІДЭА
Былы прэзыдэнт Эгіпту Мухамэд Мурсі памёр у Каіры проста падчас судовага паседжаньня, паведаміла агенцтва Associated Press са спасылкай на эгіпецкую тэлевізію.
Міхаіл Жамчужны, які два апошнія гады адбывае пакараньне ў Горацкай калёніі, адмаўляецца ісьці ў атрад, за што яго нязьменна караюць пераводам у ізалятар ці памяшканьне камэрнага тыпу (ПКТ).
Сёмы дзень працягваецца галадоўка актывістак руху «Маці 328», якія дамагаюцца сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам і лібэралізацыі антынаркатычнага заканадаўства Беларусі.
Дзьвюм удзельніцам Pussy Riot, Вользе Курачовай і Вераніцы Нікульшынай, забаранілі ўезд у Беларусь на год. Пра гэта выданьню «Медиазона» сказаў удзельнік Pussy Riot Пётар Вярзілаў.
Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла ўзнагародзіла мэдалём да 100-годзьдзя Беларускай Народнай Рэспублікі дасьледчыцу Ірыну Дубянецкую, гісторыка Ніну Стужынскую, выдаўцоў Валера Булгакава і Зьміцера Санько.
Загрузіць яшчэ