Стафардшырскі тэр’ер, які ўзімку пагрыз твар малому хлопчыку, удзень 2 чэрвеня накінуўся на дзяўчынку.
Берасьцейскі абласны суд не задаволіў скаргу на рашэньне раённага суду наконт адмовы райвыканкаму зарэгістраваць ініцыятыўную групу мясцовага рэфэрэндуму.
Беларусізацыя была шырока падтрыманая ўсімі слаямі насельніцтва, супраць анэксіі можна супрацьстаяць мовай, эліты павінны прасоўваць беларускую мову. Гэта асноўныя высновы маштабнага дасьледаваньня пра беларусізацыю на пачатку 1990-х.
З урочышчам Курапаты зьвязаныя лёсы многіх людзей, якія расказалі праўду пра расстрэлы, якія абаранялі, захоўвалі, аднаўлялі, прыбіралі, добраўладкоўвалі ўрочышча, усталёўвалі крыжы, маліліся і проста прыходзілі ў Курапаты ўшанаваць памяць ахвяраў.
Падчас візыту ў Румынію 2 чэрвеня Папа Рымскі Францішак папрасіў прабачэньня ў цыганоў за дыскрымінацыю, якую яны зазналі з боку Рымска-каталіцкай царквы, паведамляе AFP.
Месца масавых расстрэлаў, урочышча Курапаты пад Менскам за 31 год наведалі сотні тысяч чалавек.
У Менску адбылася традыцыйная каталіцкая працэсія Божага Цела. Паводле некаторых падлікаў, было да 8 тысяч удзельнікаў.
У падмаскоўным Падольску 29 траўня быў затрыманы 25-гадовы Віктар Сасна, аўтар і вядоўца Тэлеграм-каналу «Суверенный Крым»
Расейскіх атлетаў могуць адхіліць ад удзелу ў Алімпійскіх гульнях 2020 года ў Токіё з-за допінгавага скандалу з удзелам скакуна ў вышыню Данілы Лысенкі. Пра гэта піша брытанская газэта Sunday Times.
У Берасьці 2 чэрвеня на плошчы Леніна чарговы раз сабраліся праціўнікі акумулятарнага заводу. Такія сустрэчы праходзяць тут штонядзелі з 25 лютага 2018 году.
У гандлёвых кропках Менска 2 чэрвеня фіксуюцца збоі пры разьліку банкаўскімі карткамі на абсталяваньні, усталяваным ТАА «ТУСОН». Пра праблемы ўначы папярэджваў «Банкаўскі працэсынгавы цэнтар», аднак разьлічыцца карткай не ўдаецца і цягам дня.
Шэрагі «жоўта-сініх» пакінуў Аляксандр Глеб — дзеяньне кантракту з паўабаронцам спыненае па пагадненьні бакоў, паведамляе прэс-служба клюбу БАТЭ.
У Омску памёр былы генэральны пракурор Расеі Аляксей Казаньнік. Паведамленьні аб яго сьмерці пацьвердзілі ў пракуратуры Омскай вобласьці. Аляксею Казаньніку было 77 гадоў.
Закінуты ў акіянічнай пустэльні Фарэрскі архіпэляг — бадай, адзін з апошніх нязьведаных куткоў на мапе Эўропы. І прычына ня толькі ў аддаленасьці ад марскіх і паветраных шляхоў, а ў сьвядомай ізаляцыі абарыгенаў. Каб стаць госьцем на выспах, давядзецца вытрымаць нямала бюракратычных працэдураў.
Прэзыдэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ўжо два тыдні афіцыйна знаходзіцца на пасадзе. Амаль усе яго крокі за гэты пэрыяд дадаюць яму балаў, кажуць экспэрты, аднак так будзе не заўсёды, паведамляе Настоящее время.
Тысячы людзей стаялі на вуліцах Бухарэсту ў першы дзень трохдзённага візыту папы рымскага Францішка ў Румынію. Людзі віталі пантыфіка на яго шляху да прэзыдэнцкага палацу.
«Чарнобылю», самаму папулярнаму сэрыялу «усіх часоў», далі сваю ацэнку ліквідатары і дасьледчыкі аварыі на ЧАЭС.
1–2 чэрвеня зь візытам у Гомлі знаходзіцца апостальскі нунцый у Беларусі архібіскуп Габар Пінтэр.
На пачатак чэрвеня прыпадае гадавіна пікетаваньня рэстарацыі «Поедем поедим», пабудаванай, як мяркуюць пікетоўцы, у ахоўнай зоне Курапатаў з парушэньнем закону. А 16-й гадзіне 1 чэрвеня каля рэстарацыі пачаўся чарговы пікет.
Новы пасол Расеі ў Беларусі Дзьмітрый Мезенцаў выказаў упэўненасьць, што абедзьве краіны знойдуць кампраміс у пытаньні кампэнсацыі Менску стратаў ад нафтавага падатковага манэўру ў Расеі.
Народная дэпутатка Ўкраіны Натальля Весялова зьвярнулася да прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага з просьбай даць украінскае грамадзянства двум добраахвотнікам — зь Беларусі і Малдовы.
Павялічылі тарыфы на ацяпленьне, хочуць падняць заробкі на прадпрыемствах. Свабода сабрала зьмены, якія адбудуцца ў Беларусі ў чэрвені.
У Хэльсынкі нядаўна прадставілі грунтоўнае навуковае дасьледаваньне пра забруджваньне рэк антыбіётыкамі. У Беларусі падобных дасьледаваньняў не праводзілі, аднак эколягі таксама занепакоеныя.
1 чэрвеня менская прастора ОК16 прыме «Кілямэтар грамадзкай актыўнасьці» — фэст для тых, хто ўмее «пераадольваць дыстанцыі» .
Судзьдзя ў амэрыканскім штаце Місуры прыняў рашэньне часова заблякаваць рашэньне ўладаў штату.
«Калі кажуць, што ніякай абавязковай падпіскі на "СБ. Беларусь сегодня" няма, гэта — абсалютная хлусьня. І самае сьмешнае, што ўсе пра гэта ведаюць», — так пракамэнтавала Свабодзе сытуацыю з прымусовай падпіскай беларуская пісьменьніца і экспэртка ў галіне адукацыі Яўгенія Пастарнак.
У рэдакцыю Свабоды даслалі аўдыё, на якім чуваць, як з вучняў 180-й сярэдняй школы Менску патрабуюць здаць грошы за падпіску на газэту і часопіс. У размове з клясай настаўніца пераходзіць на крык.
Да міжнароднага Дня бяз тытуню расказваем, што ў Беларусі з курэньнем і што дапамагае людзям кінуць гэтую звычку.
Гомельскія сьляпыя могуць страціць свой клюб, дзе яны ладзяць мерапрыемствы, спаборніцтвы, займаюцца рэабілітацыяй і адпачываюць. Кіраўніцтва прадпрыемства «Сьвятлатэхніка» вырашыла прадаць частку будынку, дзе апошнія трыццаць пяць гадоў кампактна жывуць, працуюць і адпачываюць невідушчыя.
Дзе пралайфэрскія кампаніі ў падтрымку хворых нованароджаных? Няўжо з нараджэньнем чалавек перастае быць цікавым?
Рух «За свабоду» стварыў гайд для замежнікаў, якія прыедуць у Менск на Эўрапейскія гульні.
Яна любіць кнігі пра Маму Му, яе мама «можа ўсё», а тата — круты астраном.
Генпракуратура Беларусі адрэагавала на зварот старшыні праваабарончага цэнтру «Вясна» Алеся Бяляцкага, які тычыўся фактаў масавага затрыманьня цыганоў 16 траўня ў Магілёве.
Губэрнатар Люізіяны дэмакрат Джон Бэл Эдвардс падпісаў закон, які забараняе праводзіць у штаце аборты пасьля таго, як можна пачуць біцьцё сэрца плоду. Пра гэта паведамляе Buzzfeed News.
«Беларусь — у Эўропу» — ад 1990-х да сёньняшняга дня: што значыць Эўропа для розных пакаленьняў беларусаў. Абмяркоўваюць Арцём Мартыновіч, Ганна Соўсь і Юры Дракахруст.
Яшчэ ў пачатку году камунальнікі адключылі ваду жыхару шматкватэрнага дома ў цэнтры Менску, каб пакараць за невыкананьне нормаў утрыманьня жыльля. Але выглядае, што зрабілі толькі горш — санітарны стан дакладна не палепшыўся.
Аўтар сэрыялу «Чарнобыль» Крэйг Мэйзін абвяргае абвінавачваньні ўкраінскага драматурга Паўла Ар’е ў плягіяце.
Ад «гэтую ўладу трэба прыбіраць» да «Аляксандар Рыгоравіч, пачуйце нас» — на мітынг сваякоў зьняволеных па антынаркатычным артыкуле сабраліся жанчыны з усёй краіны. Было гучна, шмат сьлёз, але далучацца да мітынгу ніхто не сьпяшаўся нават з простай цікаўнасьці.
Менчук паспрабуе абскардзіць прысуд за камэнт, які палічылі распальваньнем варожасьці да расейцаў
Арцём Зінкевіч хварэе на расьсеяны склероз. Ад гэтага апынуўся ў інвалідным вазку. Жыхар Мазыра зьняў ролік, як ён паўзе ў прыбіральню лякарні — бо вазок не пралазіць у дзьверы.
35-гадовая жыхарка Андыжану напярэдадні візыту прэзыдэнта Ўзбэкістану ў вобласьць выступіла па мясцовым тэлебачаньні і радасна паведаміла аб тым, што атрымала жытло ад дзяржавы. Аднак ужо на наступны дзень пасьля ад’езду кіраўніка дзяржавы яе папрасілі вызваліць дом.
30 траўня — сусьветны дзень фэмінізму. Гэтая дата прымеркаваная да дня пакараньня сьмерцю Жанны д’Арк. Прапануем вашай увазе дыскусію пра фэмінізм па-беларуску, якая адбылася некалькі гадоў таму, але не страціла актуальнасьць.
Ля менскага праваслаўнага катэдральнага сабору Сьвятога Духу 30 траўня прайшоў хрэсны ход у памяць ахвяраў цісканіны ў падземным пераходзе ля станцыі мэтро Няміга. 20 гадоў таму ў трагедыі загінулі 53 чалавекі.
Чарговае надзвычайнае здарэньне адбылося 27 траўня на Сьветлагорскім цэлюлёзна-кардонным камбінаце. Рабочы ўпаў зь сямімэтровай вышыні, пасьля чаго быў шпіталізаваны зь пераломамі ног, паведамілі дзьве нязьвязаныя паміж сабой крыніцы, знаёмыя з сытуацыяй.
Заснавальнік сайту WikiLeaks Джуліян Асанж пераведзены ў турэмны шпіталь. Пра гэта паведамляецца на старонцы WikiLeaks у Твітэры.
У Магілёве 44-гадовы патолягаанатам, загадчык аддзяленьня, і чатыры санітары адной з установаў аховы здароўя абвінавачваюцца ў карупцыі, паведаміў СК Магілёўскай вобласьці.
30 траўня 1999-га ў цэнтры Менску ладзілася сьвята піва. Надвор’е рэзка сапсавалася, тысячы людзей кінуліся да мэтро, узьнікла цісканіна. 53 чалавекі загінулі, 250 атрымалі траўмы. Бальшыня загінулых — маладыя людзі ад 14 да 20 гадоў.
Праваабаронца і пісьменьніца Паліна Сьцепаненка (Качаткова) ўпершыню расказала ў інтэрвію Свабодзе пра тое, як стваралася кніга «Трагедыя на Нямізе».
Кіраўніцтва Берасьцейскага аблвыканкама лічыць немэтазгоднай сустрэчу з актывістамі па пытаньнях акумулятарнага завода.
Пэнсіянэрка, школьнік і дзяўчына — аднагодка аварыі на ЧАЭС першы раз паглядзелі два эпізоды міні-сэрыялу «Чарнобыль». Фільм узначальвае сьпіс найлепшых тэлешоў на сайце самага папулярнага ў сьвеце сайту пра кіно imdb.com.
Загрузіць яшчэ