Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Супрацоўнікаў крамы, якія зьбілі злодзеяў і выгналі голымі на вуліцу, адправілі ў калёнію


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У Менску вынесьлі прысуд двум супрацоўнікам прадуктовай крамы, якія ўлетку 2018 году вырашылі «правучыць» злодзеяў, якія кралі тавар: тады мужчын зьбілі, загадалі ім разьдзецца і выставілі на вуліцу голымі, паведамляе Tut.by.

Суд прысудзіў Паўлу Рафальскаму 7 гадоў, а Аляксею Дзямідаву — 6 гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму. Таксама Рафальскі і Дзямідаў мусяць кампэнсаваць маральную шкоду пацярпелым у справе (мужчынам, якіх злавілі на крадзяжы): 2 тысячы рублёў аднаму і 1,5 тысячы другому.

Судзьдзя Валянціна Бортнік прызнала іх вінаватымі толькі ў хуліганстве. Паводле артыкулаў аб разбоі і вымаганьні іх апраўдалі, а справу аб абвінавачваньні ў перавышэньні паўнамоцтваў спынілі.

23 жніўня 2018 году ў тагачаснай краме «Бруснічка» на праспэкце Ракасоўскага 39-гадовы дырэктар крамы Павал Рафальскі і 30-гадовы загадчык аддзелу Аляксей Дзямідаў злавілі на крадзяжы двух наведнікаў: адзін хацеў вынесьці бутэльку гарэлкі, другі — пляшку настойкі. Замест таго, каб выклікаць міліцыю, іх правялі ў бакоўку. Там, згодна з абвінавачаньнем, мужчын зьбілі і загадалі ім разьдзецца, пасьля чаго выправадзілі на вуліцу голымі.

Дырэктар крамы тлумачыў суду, што міліцыю не выклікаў, паколькі ў такіх сытуацыях людзі часам «не нясуць належнай адказнасьці» і ягонае цярпеньне лопнула:

«Крапіўніцкі паводзіў сябе нахабна, ні разу не папрасіў прабачэньня. Ён далёка ня першы злодзей у краме, але ёсьць такія, хто скраў і просіць: „Прабачце, не паўторыцца“. Але такіх слоў не было, толькі нахабныя заявы. (...) Берташ заявіў, маўляў, хадзіў і хадзіць буду», — казаў ён пра пацярпелых.

Загадчык аддзелу Дзямідаў сьцьвярджаў, што быў толькі назіральнікам, прычым удараў ці крыві ня бачыў.

Крапіўніцкага і Берташа, якія скралі алькаголь з крамы, таксама потым пакаралі: вядома, што аднаму зь іх прысудзілі 240 гадзін грамадзкіх работ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG