Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Матэрыял журналісткі Свабоды атрымаў амэрыканскую прэмію


Наша рэдакцыйная калега Аляксандра Дынько атрымала амэрыканскую прэмію імя Эдварда Мараў (Edward R. Murrow Award) за матэрыял пра Рэнальда Кныша, трэнэра алімпійскай чэмпіёнкі Вольгі Корбут, якога яна і іншыя гімнасткі абвінавацілі ў сэксуальных дамаганьнях.

Прэмію, якую штогод уручае Асацыяцыя электронных навінаў радыёвяшчаньня (Radio Television Digital News Association), Аляксандра атрымала ў катэгорыі «Мультымэдыя» за ангельскамоўную вэрсію матэрыялу пра Корбут, падрыхтаваную супольна з двума іншымі журналістамі.

Прэмія імя Эдварда Мараў уручаецца за «выдатныя дасягненьні ў электроннай журналістыцы». Агулам прэмію атрымалі адзінаццаць матэрыялаў Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода.​

Дзейная прэзыдэнтка Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода Дэйзі Сіндэлар вітала ўзнагароду як сьведчаньне выдатнай якасьці працы журналістаў РСЭ/РС у адных з найбольш праблемных і цікавых краін сьвету.

«Мы ганарымся тым, што атрымалі гэтае прызнаньне за прадастаўленьне нашым аўдыторыям моцна распаведзеных унікальных гісторый у найбольш уплывовых фарматах у рэгіёне нашай працы», — сказала Сіндэлэр.

Гэта першая такая ўзнагарода Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода. Амэрыканская Асацыяцыя радыё і тэлевізійных лічбавых навін (АРТЛН) вызначае пераможцаў з 1971 году. Выканаўчы дырэктар АРТЛН Дэн Шэлі патлумачыў: атрыманьне гэтай ўзнагароды сьведчыць, што СМІ робіць «узорную грамадзкую паслугу сваім гледачам, слухачам і чытачам».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG