Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве прайшлі пікеты ў абарону сясьцёр Хачатур’ян


У судзе над сёстрамі Хачатур’ян
У судзе над сёстрамі Хачатур’ян

У Маскве каля трохсот чалавек правялі ў сераду адзінкавыя пікеты ў падтрымку сясьцёр Хачатур’ян. Трох дзяўчат абвінавачваюць у забойстве бацькі, ім ставяць у віну артыкул Крымінальнага кодэксу Расеі, які прадугледжвае пажыцьцёвае пазбаўленьне волі.

Удзельнікі акцыі выступілі супраць такой цяжкай кваліфікацыі злачынства. Яны запатрабавалі справядлівасьці і права на самаабарону для ахвяраў хатняга гвалту.

Пікеты ля будынку Галоўнага сьледчага ўпраўленьня на Арбаце працягваліся чатыры гадзіны. Паліцыянты падагналі да месца правядзеньня акцыі некалькі аўтазакаў, але нікога не затрымалі.

Сёстры Хачатур’ян ня згодныя з абвінавачваньнем у забойстве свайго бацькі па папярэдняй змове. Іх адвакаты патрабуюць перакваліфікаваць справу ў перавышэньне межаў неабходнай абароны або зусім спыніць крымінальны перасьлед.

  • 14 чэрвеня сьледзтва выставіла канчатковае абвінавачаньне сёстрам Хачатур’ян. Пры гэтым пракуратура ўключыла ў канчатковую рэдакцыю абвінавачваньня інфармацыю аб тым, што матывам забойства былі супрацьпраўныя гвалтоўныя дзеяньні бацькі дзяўчат.
  • Крысьціна, Ангеліна і Марыя Хачатурх’ян абвінавачваюцца ў забойстве свайго бацькі, 57-гадовага бізнэсоўца Міхаіла Хачатур’яна. Яго цела з множнымі нажавымі раненьнямі было знойдзена на лесьвічнай пляцоўцы дома, у якім ён пражываў з дочкамі. Сёстры самі выклікалі паліцыю і прызналі сваю віну.
  • Родныя, сябры і суседзі сясьцёр Хачатур’ян пацьвярджаюць, што бацька зьбіваў іх і фактычна выкарыстоўваў як рабынь, рэдка выпускаючы з хаты. Пракуратура таксама пацьвердзіла, што сёстры спазналі сэксуальны гвалт з боку Міхаіла Хачатур’яна.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG