Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Летась ва Ўкраіне было больш за 1200 зваротаў дзецей у паліцыю пра хатні гвалт 


Ілюстрацыйнае фота.
Ілюстрацыйнае фота.

На працягу 2018 гадоў у паліцыю Ўкраіны паступіла 1285 заяў і паведамленьняў аб зьдзяйсьненьні хатняга гвалту, якія падалі самі дзеці, паведаміў кіраўнік украінскай патрульнай паліцыі Аляксандр Фацевіч 31 студзеня.

У цэлым, як паведамляе Нацыянальная паліцыя Ўкраіны на сваім сайце, за год было зьдзейсьнена 4,3 тысячы злачынстваў у адносінах да дзяцей, ад якіх пацярпелі 4700 дзяцей, пры гэтым 1500 — ад цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў. У той жа час, праваахоўнікі фіксуюць зьніжэньне колькасьці злачынстваў, учыненых у адносінах да дзяцей, паколькі ў 2017 годзе такіх злачынстваў было зафіксавана 4600, гаворыцца ў паведамленьні.

Украінская паліцыя параўнала сытуацыю за два гады.
Украінская паліцыя параўнала сытуацыю за два гады.

Таму Аляксандр Фацевіч адзначыў неабходнасьць апэратыўнага рэагаваньня паліцыі на нэгатыўныя выклікі ў дзіцячым асяродзьдзі, а таксама вышук дзяцей, якія пакінулі месца жыхарства або вучобы.

Як раней паведамлялася, у 2019 годзе ва Украіне пачнуць працаваць 45 мабільных групаў паліцыі для рэагаваньня на хатні гвалт, пэрсанал ужо адабраны.

Напачатку 2000-х гадоў ва Ўкраіне быў прыняты закон аб папярэджаньні гвалту ў сям’і. У яго ўносіліся пэўныя зьмены, і ў 2017 годзе быў падпісаны закон ужо аб хатнім гвалце.

Пасьля крытыкі Аляксандра Лукашэнкі МУС адмовілася ад падрыхтоўкі закону «Аб процідзеяньні хатняму гвалту». Кіраўнік Беларусі заявіў, што гэта «дурасьць, узятая з Захаду», а там «мужык з мужыком жэніцца, дзяцей няма каму нараджаць». Ён таксама расказаў, што ад яго «часта атрымліваў» старэйшы сын Віктар — цяперашні ягоны памочнік па нацыянальнай бясьпецы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Яшчэ на гэтую тэму

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG